Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

10 студзеня 2017

З 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года прадстаўнікі арганізацый Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў наведалі каля 50 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

Чыгуначнікі прывезлі дзецям салодкія пачастункі і падарункі, а таксама арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята з гульнямі, конкурсамі і музычнай праграмай. Дарэчы, такія сустрэчы не пакінулі нікога раўнадушнымі, а для многіх дзяцей яны сталі яшчэ і выдатнай магчымасцю вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй.

У цэлым за час акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка аказала матэрыяльную дапамогу амаль 2 тысячам дзяцей на агульную суму больш за 44 тысячы беларускіх рублёў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год