Беларуская чыгунка падвядзе вынікі працы за 2016 год на пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета
19 студзеня 2017
27 студзеня Беларуская чыгунка правядзе пасяджэнне выніковага тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) Беларускай чыгункі, на якім будуць разгледжаны асноўныя вынікі дзейнасці дарогі за 2016 год і пастаўлены задачы яе сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2017 год. У працы ТЭС прымуць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншыя афіцыйныя асобы.
На ТЭС будуць разгледжаны пытанні аб эканамічнай эфектыўнасці работы і павышэнні фінансавай устойлівасці Беларускай чыгункі ў 2017 годзе, аб выніках працы ў 2016 годзе і асноўных напрамках павышэння эфектыўнасці грузавых і пасажырскіх перавозак, пытанні аховы працы, выкарыстання асноўных фондаў Беларускай чыгункі. Таксама будуць разгледжаны вынікі працы ў 2016 годзе прадпрыемства «БТЛЦ» і напрамкі павышэння яго патэнцыялу ў 2017 годзе. Будзе нададзена ўвага напрамкам развіцця прадпрыемстваў беларускай магістралі па дыверсіфікацыі экспарту і шэраг іншых.
ТЭС пройдзе пад старшынствам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год