Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у Міжнародным чыгуначным бізнес-форуме «Стратэгічнае партнёрства 1520: Каспійскі рэгіён»
24 лістапада 2016
Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520: Каспійскі рэгіён» адбудзецца 24-25 лістапада ў горадзе Баку (Азербайджанская Рэспубліка). Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка беларускай чыгункі Ігар Шылаў.
Міжнародны чыгуначны бізнес-форум «Стратэгічнае партнёрства 1520» — унікальная пляцоўка для сумеснага пошуку эфектыўных рашэнняў найбольш актуальных пытанняў чыгуначнага сектара, якія закранаюць інтарэсы абсалютна ўсіх удзельнікаў рынка перавозак. Дзелавая праграма мерапрыемства ўключае больш за 20 розных дыскусійных і інтэрактыўных фарматаў, у якіх прымаюць удзел каля 1400 спецыялістаў больш чым з 30 дзяржаў. Аўдыторыю форуму складаюць вядучыя кампаніі транспартнага сектара з Расіі, краін СНД і Еўрасаюза.
Ў рамках форуму будзе разгледжана праблематыка міжнародных транспартных калідораў. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства — арганізацыя мультымадальных перавозак на маршрутах Поўнач-Поўдзень і Ўсход-Захад.
Акрамя таго, парадак дня форуму ўключае пытанні будаўніцтва чыгуначнай інфраструктуры, вытворчасці рухомага саставу і пабудовы лагістычных ланцужкоў.
У мерапрыемстве таксама прымуць удзел кіраўнікі нацыянальных чыгуначных кампаній краін «шырокай» каляіны, вядучых транспартных, лагістычных і машынабудаўнічых прадпрыемстваў, профільных органаў дзяржаўнага кіравання Азербайджана і Расіі.
Міжурадавае пагадненне аб стварэнні калідора «Поўнач-Поўдзень» было падпісана Расіяй, Індыяй і Іранам у 2000 годзе ў ходзе другой міжнароднай Еўраазіяцкай канферэнцыі па транспарце. У траўні 2002 года ў Санкт-Пецярбургу міністрамі транспарту краін-удзельніц быў падпісаны пратакол аб афіцыйным адкрыцці калідора. Развіццё Міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач-Поўдзень» таксама мае значэнне для Рэспублікі Беларусь. Наша краіна далучылася да Пагаднення ў 2003 годзе.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год