Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы ўпершыню выберуць «Вагонных спраў майстра»

18 кастрычніка 2016

Конкурс прафесійнага майстэрства «вагонных спраў майстар» пройдзе на Беларускай чыгунцы 21 кастрычніка. Яго мэта папулярызацыя і павышэнне прэстыжу чыгуначных прафесій, раскрыццё творчага патэнцыялу чыгуначнікаў. Арганізатары спаборніцтва ‑ Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

У конкурсе прымуць удзел работнікі вагонных дэпо, якія атрымалі перамогу ў аддзяленчаскіх турах. Па 4 чалавекі ў кожнай камандзе (трое мужчын і адна жанчына). Сярод удзельнікаў спаборніцтва прадстаўнікі розных спецыяльнасцей: кавалі, майстры ПТА, газарэзчыкі, машыністы кранаў, эканамісты, інжынеры па бяспецы, тэхнічкі.

 

Конкурс будзе праходзіць на сцэне Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў у 4 этапы: «Мы горда называемся – вагонники!», «Гумарыстычная мініяцюра на вытворчую тэму», «фізкультхвілінкі» і «Хто б гэта мог быць і што б гэта значыла?». Падчас правядзення спаборніцтва канкурсанты змогуць прадэманстраваць сваю творчую кемлівасць і тэатральнае майстэрства, спартыўныя магчымасці і гумарыстычныя здольнасці.

Ацэньваць удзельнікаў будзе кампетэнтнае журы пад старшынствам намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Пятра Стоцкага.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год