Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія-2016»

25 жніўня 2016

Фестываль пройдзе 26—28 жніўня на беразе ракі Іслач ля пасёлка Ракаў ў Валожынскім раёне. Сярод 20 моладзевых каманд, якія прадстаўляюць органы дзяржаўнага кіравання, прадпрыемствы і ўстановы, удзел у форуме прыме і зборная каманда беларускай магістралі. Праграма насычана спартыўнымі спаборніцтвамі, творчымі конкурсамі, майстар-класамі, сустрэчамі з вядомымі людзьмі. Таксама ў рамках «Алімпіі-2016» запланавана работа адукацыйных тэматычных пляцовак. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў стане адкрыты дыялог на тэму «Моладзь і палітыка: формула адказнасці».

 

Рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія» праходзіць з 2004 года. У гэтым годзе мерапрыемства пройдзе пад дэвізам «Моладзь выбірае!». Яго галоўнай мэтай арганізатары вызначылі прапаганду здаровага ладу жыцця, навучанне і аб'яднанне моладзевых лідэраў, павышэнне іх прававой і дзелавой культуры. Беларуская чыгунка традыцыйна з'яўляецца адным з арганізатараў спартыўна-адукацыйнага форуму.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год