Беларуская чыгунка забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года
19 жніўня 2016
Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі 2016 года. Усяго ў ліпені—жніўні ў перыяд масавай уборкі ўраджаю па дарозе пагружана больш 3590 вагонаў або 224,5 тыс. тон.
Беларуская чыгунка своечасова прадастаўляе рухомы састаў для перавозкі збожжавых згодна з заяўкамі грузаадправіцеляў.
У мэтах забеспячэння перавозкі збожжа ў Цэнтры кіравання перавозкамі і ў аддзяленнях беларускай магістралі усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі яго пагрузкі і выгрузкі.
Акрамя таго, у канцы жніўня—пачатку верасня дарога плануе прыступіць да перавозкі плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год