Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка перавезла больш за 4 тысячы пасажыраў дадатковым цягніком, прызначаным на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» ў 2016 годзе

22 ліпеня 2016

Беларуская чыгунка ўжо шосты год запар арганізоўвае рух дадатковага цягніка ў зносінах Мінск—Віцебск на час правядзення «Славянскага базару».

Цягнік курсіраваў штодня з Мінска з 12 па 21 ліпеня. За час ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» паслугамі цягніка скарысталіся 4 тысячы 33 пасажыры.

 

Фестывальны цягнік быў запатрабаваны пасажырамі, у тым ліку і дзякуючы зручнаму раскладу руху. Гасцям фестывалю была прадастаўлена магчымасць да пачатку вячэрніх канцэртаў азнаёміцца ​​з выдатнымі мясцінамі горада на Заходняй Дзвіне, акунуцца ў фестывальную атмасферу і з камфортам вярнуцца назад у сталіцу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год