Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадпрыемства УП «Белтрансаўтаматыка» Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

22 чэрвеня 2016

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 ад 2016/06/15 будаўнічна-мантажнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

Прадпрыемства «Белтрансаўтаматыка» было створана ў красавіку 1949 года. Асноўныя кірункі яго дзейнасці — гэта будаўніцтва, тэхнічнае пераўзбраенне, рэканструкцыя, мадэрнізацыя і капітальны рамонт прылад аўтаматыкі тэлемеханікі, сувязі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

У рамках развіцця электрыфікацыі на Беларускай чыгунцы ў 2011 годзе ў структуры УП «Белтрансаўтаматыка» быў створаны філіял «Энэргамантажны цягнік», які цяпер выконвае ўвесь комплекс работ па будаўніцтву і мантажу прылад кантактнай сеткі на дарозе.

 

Па выніках працы за 2015 год УП «Белтрансаўтаматыка» мае станоўчы фінансавы вынік. Тэмп росту экспарту паслуг у мінулым годзе склаў 158% пры заданні 106,3%, чысты прыбытак — 14038 мільёнаў рублёў пры плане 5623 мільёнаў рублёў, паказчык па энергазберажэнню выкананы на ўзроўні -6,2 пры заданні -6, а паказчык па зніжэнні ўзроўню затрат дасягнуў -0,31 пры заданні -0,1.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год