Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі пройдзе нарада экспертаў па эксплуатацыі і развіццю Міждзяржаўнай АСК «Экспрэс»

23 чэрвеня 2016

З 28 па 30 чэрвеня на базе Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе 24-я нарада экспертаў пастаянна дзеючай рабочай групы па эксплуатацыі і развіццю Міждзяржаўнай АСК «Экспрэс» на чыгунках дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у рабоце Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў ‑ удзельніц Садружнасці.

У рабоце нарады прымуць удзел прадстаўнікі 10 чыгуначных адміністрацый краін СНД: Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Украіны, Узбекістана, Кыргызстана, Таджыкістана, Эстоніі. Таксама прадстаўнікі АТ «ВНІІЖТ», АТ «ФПК», Дырэкцыя Савета па чыгуначным транспарце.

Нарада пройдзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Мішуры — кіраўніка Дэпартамента пасажырскай і грузавы работы Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці.

 

Парадак дня ўключае ў сябе 10 тэм, звязаных з разглядам тэхнічных, праграмных пытанняў і інфармацыйных тэхналогій працы Міждзяржаўнай АСК «Экспрэс» у галіне абслугоўвання пасажыраў і кіравання пасажырскімі перавозкамі.

У працэсе работы будуць разгледжаны важныя пытанні, звязаныя з мадэрнізацыяй праграмнага забеспячэння АСК «Экспрэс», вызначана перспектыва развіцця і ўзаемадзеяння міждзяржаўных аўтаматызаваных сістэм кіравання пасажырскімі перавозкамі.


ДАВЕДАЧНА:

АСК «Экспрэс» — гэта міжнародная сістэма рэзервавання і продажу праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год