Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

28 мая Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — няправільны крок!», накіраваную на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

20 мая 2016

Беларуская чыгунка сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 28 мая ва ўсіх абласцях рэспублікі з 11.00 да 14.00 правядзе акцыю «Стоп — няправільны крок!».

Мерапрыемствамі будуць ахоплены ўсе чыгуначныя аб'екты і ўчасткі, на якіх была адзначана найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Кантраляваць патрабаванні бяспекі будуць групы, у склад якіх увойдзе моладзь Беларускай чыгункі — члены ГА «БРСМ» і супрацоўнікі міліцыі. З парушальнікамі будуць праведзены тлумачальныя гутаркі, ім уручаць памяткі «Бяспека на чыгуначным транспарце».

Мэтай правядзення акцыі «Стоп — няправільны крок!» з'яўляецца інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэнне колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўсталяваных месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыка правапарушэнняў на аб'ектах БЧ з удзелам непаўналетніх.

 

Трэба адзначыць, што з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося на 15 выпадкаў невытворчага траўматызму менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць пацярпелых грамадзян знізілася на 8 чалавек.

Варта адзначыць, што асноўнай прычынай падзей, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, няшчасных выпадкаў з'яўляецца невыкананне пешаходамі і вадзіцелямі мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

БЧ заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту! Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

• не хадзіць па чыгуначных пуцях ва неўстаноўленых месцах;

• не перабіваць і не перабягаць праз чыгуначныя пуці перад блізка ідучым цягніком, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў;

• не пераходзіць праз пуці пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку;

• не пераходзіць чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбаўме або паказаннях чырвонага сігналу светлафора;

• на станцыях і перагонах не падлазіць пад вагоны і не пералазіць праз аўтасчэпкі для праходу праз дарогу;

• не праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняга рэйкі.

Звяртаем увагу, што праз пераход чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах накладаецца штраф ў памеры ад 0,2 да 2-х базавых велічынь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год