Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання вышэйшымі галіновымі ўзнагародамі прайшла 23 снежня ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў

24 снежня 2015

Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня спаўняецца 153 гады з моманту адкрыцця пастаяннага чыгуначнага паведамлення па тэрыторыі Беларусі. 165 прадстаўнікоў розных чыгуначных прафесій і спецыяльнасцяў былі ўдастоены розных галіновых узнагарод, у тым ліку і нагруднага знака адрознення «За дабрасумленную Працу на Беларускай чыгунцы» II і III ступеняў. У цэлым за 2015 год усімі відамі узнагарод было адзначана 1503 работніка Беларускай чыгункі.

У сваім выступленні Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў распавёў прысутным аб працы магістралі ў 2015 годзе і дасягненнях працоўнага калектыву за гэты перыяд. Таксама Уладзімір Марозаў адзначыў, што Беларуская чыгунка, нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, справілася з усімі задачамі, якія былі пастаўлены Кіраўніком дзяржавы і Урадам краіны. У поўным аб'ёме задаволены патрэбнасці насельніцтва і эканомікі ў перавозках пасажыраў і грузаў, і ў гэтым, як адзначыў Начальнік дарогі, заслуга ўсяго працоўнага калектыву.

Уладзімір Марозаў падзякаваў узнагароджаным за добрасумленную працу і адданасць справе, пажадаў здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў.

 

У цырымоніі ўзнагароджання прымалі ўдзел старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг і старшыня Арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Якаў Лаўрыновіч, якія цёпла павіншавалі прысутных з заслужанымі ўзнагародамі і пажадалі далейшых поспехаў у працы на карысць Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год