Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Студзень

  • 30 студзеня 2015
    Сталовая №14 Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі прызнана лепшай вытворчай сталовай магістралі 2014

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую вытворчую сталовую ў 2014 годзе. Пераможцам прызнана сталовая №14 Гомельскага аддзялення БЧ. Другое месца заняла сталовая Магілёўскага вагоннага дэпо, трэцяе месца — сталовая Баранавіцкага вагоннага дэпо, 4 месца — сталовая Віцебскага вагоннага дэпо. У конкурсе прынялі ўдзел 32 вытворчыя сталовыя Беларускай чыгункі.

    Сталовая №14 Гомельскага аддзялення БЧ разлічана на 130 пасадачных месцаў. Тут харчуюцца супрацоўнікі і навучэнцы Чыгуначнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэннi кваліфікацыі кадраў; работнікі вакзала станцыі Гомель, Культурна-спартыўнага комплексу і інш. Акрамя таго, сталовая з'яўляецца загатовачнай для ўсяго Гомельскага чыгуначнага вузла — яна пастаўляе гарачыя абеды ў тэрмакантэйнерах ў 5 буфетаў, а таксама на Жлобінскую і Гомельскую пуцявыя машынныя станцыі, дастаўляе абеды шокавай замарозкі іншым прадпрыемствам па іх заяўках.

    Чытаць далей…
  • 29 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка ўкараніла ў 2014 годзе больш за 890 рацыяналізатарскіх прапаноў

    У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш 890 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 22,146 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 962 спецыялісты БЧ.

    Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

    Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі: Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе было ўкаранёна 216 рацпрапаноў з эканамічным эфектам больш 8,783 млрд рублёў; Віцебскае аддзяленне БЧ (365 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш за 5,509 млрд рублёў); Баранавіцкае аддзяленне БЧ (132 рацпрапаноў, эканамічны эфект — больш за 3,689 млрд рублёў).

    Чытаць далей…
  • 28 студзеня 2015
    Пытанні развіцця вакзальных комплексаў Беларускай чыгункі будуць разгледжаны на нарадзе ў Брэсце 29 студзеня

    Мерапрыемства адбудзецца на базе вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны. У ім прымуць удзел начальнікі пасажырскіх аддзелаў аддзяленняў БЧ, кіраўнікі і работнікі ўсіх вакзальных комплексаў магістралі.

    Удзельнікі нарады абмяркуюць вынікі працы вакзалаў ў 2014 годзе, а таксама планы па павышэннi эфектыўнасці іх работы і якасці абслугоўвання пасажыраў на 2015 год. У тым ліку плануецца разгледзець пытанні арганізацыі работы пакояў адпачынку, багажных аддзяленняў. Асобная ўвага будзе нададзена абмеркаванню пачатага ў 2014 годзе эксперыменту па арганізацыі перавозкі багажу ў купэ пасажырскага вагона па маршруце Мінск—Брэст.

    Чытаць далей…
  • Перспектывы развіцця Беларускай чыгункі на 2015 год разгледжаны на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета
    27 студзеня 2015
    Перспектывы развіцця Беларускай чыгункі на 2015 год разгледжаны на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета

    Вынікі працы чыгуначнай галіны ў мінулым годзе і задачы на 2015 год былі разгледжаны 27 студзеня на выніковым пасяджэнні тэхніка-эканамічнага савета Беларускай чыгункі, якое адбылося на базе Мінскага вагоннага ўчастка на станцыі Багатырова.

    Мерапрыемства прайшло з удзелам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака, кіраўнікоў і прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, службаў і арганізацый Беларускай чыгункі і іншых афіцыйных асоб.

    З асноўным дакладам, прысвечаным вынікам дзейнасці БЧ ў 2014 годзе і задачам на 2015 год, выступіў Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Ён адзначыў, што праца беларускай магістралі ў мінулым годзе складвалася ў няпростых умовах. Агульнасусветныя геапалітычныя і эканамічныя праблемы негатыўна паўплывалі на аб'ём транзітных перавозак грузаў і пасажыраў. «Нягледзячы на гэта чыгуначны транспарт ў 2014 годзе захаваў свае лідзіруючыя пазіцыі ў транспартным комплексе рэспублікі», — падкрэсліў Уладзімір Марозаў. На долю чыгуначнага транспарту прыходзіцца 62,6% у грузаабароце, 37,7% у пасажыраабароце, амаль 30% у аб'ёме экспарту транспартных паслуг. Як вынік — уклад Беларускай чыгункі ў ВУП рэспублікі склаў 2,1%.

    Чытаць далей…
  • 27 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка стане арганізатарам правядзення Чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд, які пройдзе ў чэрвені ў г. Гомелі

    Беларуская чыгунка з 10 па 17 чэрвеня бягучага года будзе прымаць удзельнікаў і гасцей Чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе. Спаборніцтвы прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і праводзяцца ў рамках мерапрыемстваў Года моладзі, абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь.

    Міжнародны спартыўны саюз чыгуначнікаў (МССЧ) створаны ў 1946 годзе. Яго членамі з'яўляюцца спартыўныя арганізацыі чыгуначнікаў 24 краін Еўропы і Азіі.

    Спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай МССЧ, маюць вялікую гісторыю і займаюць значнае месца ў міжнародным спартыўным руху. У цяперашні час чэмпіянаты МССЧ праводзяцца па 21 вiдзе спорту.

    Чытаць далей…
  • 26 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка ўстанавіла на станцыі Брэст пераводнае ўстройства для пропуску цягнікоў «Тальга»

    Беларуская чыгунка сумесна са спецыялістамі іспанскай кампаніі «Тальга» ўстанавіла на станцыі Брэст пераводнае ўстройства, якое дазволіць аўтаматычна змяняць шырыню колавых пар з каляіны 1520 мм на каляіну 1435 мм.

    У I квартале на станцыі Брэст плануецца прыступіць да сертыфікацыйных выпрабаванняў пасажырскіх цягнікоў і пераводнага ўстройства кампаніі «Тальга».

    Мантажу прылады папярэднічаў комплекс будаўнічых работ, праведзены Беларускай чыгункай. У ходзе рэалізацыі праекта на станцыі Брэст выканана перабудова чыгуначных пуцей, стрэлачных пераводаў і ўстройстваў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Праведзена электрыфікацыя рэканструяваных пуцей. Да пераводнага ўстройства падведзены інжынерныя сеткі. Выкананы будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы падмурка будынка ўстройства і іншыя работы.

    Даны праект Беларуская чыгунка рэалізуе ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД». Створана сумесная рабочая група па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па праектаванні і будаўніцтву пераводнага ўстройства.

    Чытаць далей…
  • 23 студзеня 2015
    23 студзеня Дэлегацыі Беларускай чыгункі прымуць удзел у перамовах з кіраўніцтвам АТ «Літоўскія чыгункі»

    Сёння ў Вільнюсе дэлегацыі Беларускай чыгункі правядуць некалькі сустрэч па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.

    Дэлегацыя на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімірам Міхайлюком прыме ўдзел у сустрэчы кіраўніцтва АТ «Літоўскія чыгункі» з прадстаўнікамі ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Беларуская калійная кампанія» для абмеркавання пытання перавозак калійных угнаенняў.

    Таксама дэлегацыя беларускай магістралі на чале з намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Валерыем Страмуком правядзе перамовы па пытаннях рэалізацыі інфраструктурных праектаў на тэрыторыі Літвы, у тым ліку рынкаў збыту чыгуначнай прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі Беларускай чыгункі і гаспадарчымі таварыствамі, акцыі якіх перададзены ў кiраванне Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 21 студзеня 2015
    У 2015 годзе Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў адзначае 110-гадовы юбілей. Гэтай тэме таксама была нададзена ўвага на чарговым пасяджэнні Прэзідыума

    20 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне Прэзідыума Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, на якім былі падведзены вынікі працы са зваротамі грамадзян у арганізацыях Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў за 2014 год, вынікі акцыі «Прафсаюзы — дзецям».

    Таксама парадак дня Прэзідыума ўключаў шэраг іншых актуальных пытанняў. Была нададзена ўвага правядзенню Канферэнцыі працоўнага калектыву Беларускай чыгункі, разгледжаны пытанні аб працоўных дынастыях, аб спонсарскай дапамозе, аб членскіх узносах у Чыгуначную арганізацыю Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Прэзідыум зацвердзіў планы работы на 2015 год спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, планы работы галоўных прававога і тэхнічнага інспектараў работы Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, зводны план кантрольна-рэвізійнай работы Дарпрафсожа і Райпрафсожаў.

    Чытаць далей…
  • 19 студзеня 2015
    У 2015 годзе Беларуская чыгунка прыме ўдзел у найбуйнейшых транспартных выставах

    У бягучым годзе плануецца ўдзел беларускай магістралі ў найбуйнейшых міжнародных транспартных выставах па грузаперавозках, транспарту і лагістыцы. Стэнд Беларускай чыгункі будзе прадстаўлены на выставах «ТрансРасія» (г. Масква, 21—24.04.), «Transbaltika 2015» (г. Вільнюс, май), «Transport logistic» (г. Мюнхен, Германія, 05—08.05.), на Нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Мінску (06—08.10). Плануецца ўдзел у выставах, форумах, канферэнцыях у якасці наведвальнікаў. Сярод іх: выстава і канферэнцыя па транспартнай лагістыцы «Intermodal Asia» (г. Шанхай, Кітай, 24—26.03.), Міжнародны чыгуначны салон тэхнікі і тэхналогій «ЭКСПА 1520» (г. Шчарбiнка, Расія, 02—05.09.), А таксама выставы «Trako» (г. Гданьск, Польшча, 22—25.09.) і «Инфатранс» (г. Санкт-Пецярбург).

    Удзел у выставах з'яўляецца неад'емнай часткай маркетынгавай стратэгіі чыгункі. Спецыялісты чыгункі прымуць удзел у рабоце пленарных і секцыйных пасяджэнняў, працы круглых сталоў па найбольш актуальных пытаннях развіцця транспартнай галіны, якія прадугледжаны ў рамках работы выстаў.

    Чытаць далей…
  • 14 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу сярод ветэранаў на лепшы нарыс — успамін пра Вялікую Айчынную вайну

    Конкурс прайшоў у рамках мерапрыемстваў па святкаванні 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    У конкурсе прынялі ўдзел 34 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — былыя работнікi Беларускай чыгункі. Яны прадставілі сапраўды дастойныя працы, нявыдуманыя гісторыі цяжкіх ваенных гадоў.

    Конкурс праводзіўся ў трох намінацыях: «Успаміны пра вайну: гераізм і мужнасць народа …», «Чыгуначнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іх уклад у Перамогу» і «Пасляваеннае аднаўленне чыгуначнага транспарту і будаўніцтва мірнага жыцця».

    Чытаць далей…
  • 14 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка атрымала 160 тыс. еўра міжнароднай тэхнічнай дапамогі на ўстаноўку тэрміналаў стандарту GSM-R на лакаматывы, якія курсiруюць па маршруце Мінск—Вільнюс

    Тэхнічная дапамога прадастаўлена Еўрасаюзам у рамках рэалізацыі праекта «Паляпшэнне экспрэсных пасажырскіх зносін паміж Вільнюсам і Мінскам» Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва—Латвія—Беларусь» 2007-2013 Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства.

    Атрыманыя ад ЕС сродкі накіраваны на набыццё і ўстаноўку на лакаматывах тэрміналаў GSM-R. Абсталяванне вырабіць беларускае ААТ «АГАТ-СІСТЭМ», з якім Беларуская чыгунка ў кастрычніку 2014 заключыла адпаведны кантракт.

    Чытаць далей…
  • 13 студзеня 2015
    14 студзеня Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Адкрыты дыялог»

    14 студзеня ў холе першага паверха вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі пройдзе акцыя «Адкрыты дыялог». У перыяд з 12.00 да 17.00 гадзін спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі і Мінскага аддзялення чыгункі будуць знаходзіцца каля спецыяльна абсталяванай інфармацыйнай стойкі і адказваць на пытанні пасажыраў, звязаныя з арганізацыяй пасажырскіх перавозак.

    Павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і пашырэнне пераліку паслуг — адна з найважнейшых задач Беларускай чыгункі. Многія праекты, пачатыя ў апошнія гады, ужо прадэманстравалі запатрабаванасць у пасажыраў і працягваюць развівацца. Беларуская чыгунка прапануе новую форму зносін з пасажырамі — адкрыты дыялог, і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

    На думку спецыялістаў пасажырскай гаспадаркі, правядзенне такіх мерапрыемстваў будзе садзейнічаць павышэнню якасці пасажырскіх перавозак і задавальненню патрэбы насельніцтва ў перавозках на Беларускай чыгунцы.

    Чытаць далей…
  • 10 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка ў 2014 годзе адрамантавала 555 км пуцi

    У тым ліку аднаўленчы рамонт з поўным абнаўленнем рэек, змацавання, шпал і баласта праведзены на 167 км пуцi. Сярэдні рамонт пуцi выкананы на 388 км. Па выніках мінулага года выкладзена 114 км плецей бясстыкавага пуцi, заменены 251 камплект стрэлачных пераводаў.

    Асобная ўвага была накiравана на рамонтныя работы на участках міжабласных зносін у рамках міжнародных транспартных калідораў. У тым ліку на ўчастку Краснае—Мінск—Брэст II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора ў мінулым годзе праведзены аднаўленчы рамонт 59,6 км пуцi, а на участках Церуха—Гудагай і Жлобін—Езярышча IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора — 46 км пуцi. Гэта дазволіла павысіць бяспеку руху цягнікоў і павялічыць іх хуткасць на асобных перагонах са 120 да 140 км/г.

    Чытаць далей…
  • 08 студзеня 2015
    Па Дзіцячай чыгунцы ў перыяд калядных і навагодніх святаў перавезена больш за 6 тыс. пасажыраў

    У перыяд з 24 снежня па 7 студзеня па Дзіцячай чыгунцы імя К. С.Заслонова Мінскага аддзялення БЧ цягніком «Навагодні экспрэс» было перавезена больш за 6 тыс. пасажыраў.

    У цяперашнім святочным сезоне Мінскім аддзяленнем БЧ сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор Дзіцячай чыгункі было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, паўдзельнічалі ў навагодніх конкурсах і гульнях. Усяго было праведзена 50 такіх прадстаўленняў.

    Чытаць далей…
  • 06 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка вызначыла асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў 2015 годзе

    Прадугледжана далейшае развіццё супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў як у рамках міжнародных транспартных арганізацый па пытаннях павышэння канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту і ўдасканалення міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, так і ў ходзе двухбаковага ўзаемадзеяння. Двухбаковае супрацоўніцтва будзе накіравана на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў; правядзенне ўзгодненай і канкурэнтаздольнай тарыфнай палітыкі; развіццё інфраструктуры памежных чыгуначных участкаў; мадэрнізацыю участкаў інфраструктуры міжнародных транспартных калідораў; развіццё перавозак кантэйнернымі і кантрэйлернымi цягнікамі.

    Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі і ўдзелу ў міжнародных транспартных мерапрыемствах, у тым ліку ў міжнародных выставах, форумах і канферэнцыях. Адным з найважнейшых падзей бягучага года ў сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва для Беларускай чыгункі стане арганізацыя і правядзенне ў Мінску 62-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. БЧ таксама выступіць арганізатарам чэмпіянату Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па валейболе сярод мужчынскіх каманд, які адбудзецца ў Гомелі.

    Чытаць далей…