Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі прызнана лепшай экспедытарскай кампаніяй 2014 года ў Літве

17 снежня 2014

Дыплом у намінацыі «Лепшая экспедытарская кампанія 2014» быў уручаны прадстаўніцтву дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі ЗАТ «Белінтэртранс-Літва».

Памятны знак дырэктару ЗАТ «Белінтэртранс-Літва» Яўгену Малашкевічу уручыў генеральны дырэктар АТ «Літоўскія чыгункі" Стасіс Дайлідка.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках выніковага пасяджэння АТ «Літоўскія чыгункі» за 2014 ў Вільнюсе, дзе была адзначана праца лепшых спецыялістаў і перадавікоў ў сферы чыгуначных перавозак. У лік найбольш паспяховых кампаній, на думку літоўскіх партнёраў, ўвайшло і ЗАТ «Белінтэртранс-Літва».

 

БеПрадстаўніцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі ЗАТ «Белінтэртранс-Літва» было створана ў маі 2010 года ў Клайпедзе (Літва). Работа прадстаўніцтва накіравана на ўмацаванне іміджу прадпрыемства на міжнароднай арэне, прыцягненне дадатковых аб'ёмаў грузаперавозак на Беларускую чыгунку, прасоўванне і ўзмацненне канкурэнтных пазіцый на знешнім рынку транспартных паслуг у рэгіёне Балтыйскага мора, аператыўнага рашэння лагістычных задач.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год