Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве

21 мая 2014

19 мая ў Мінску Беларуская чыгунка і ДАТ «Латвійская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс. Подпісы паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Угіс Магонiс.

Асноўнымі мэтамі дакумента з'яўляюцца павышэнне экалагічнай бяспекі і канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарту, развіццё інфраструктуры прыгранічных участкаў на кірунку Полацк—Даўгаўпілс.

Пагадненнем прадугледжана стварэнне сумеснай рабочай групы па каардынацыі планаў і тэрмінаў сумесных дзеянняў па электрыфікацыі напрамку Полацк—Даўгаўпілс, ўзгадненні аб'ёмаў грузапатоку і варыянтаў цягавага абслугоўвання. У перспектыве працоўнай групе трэба будзе падрыхтаваць план-графік рэалізацыі мерапрыемстваў, згодна з якiм кожны з бакоў будзе самастойна рэалізаваць яго на сваёй тэрыторыі.

 

Рэалізацыя гэтага Пагаднення мае добрыя перспектывы і будзе спрыяць развіццю транспартнага патэнцыялу і знешняга гандлю Беларусі і Латвіі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год