Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Інвестыцыйны праект па электрыфікацыі ўчастку чыгункі Гомель—Жлобін будзе рэалізаваны ў 2013—2015 гадах

12 снежня 2013

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2013 г. № 552 «Аб некаторых пытаннях электрыфікацыі ўчастка чыгункі Гомель Жлобін».

 

Інвестыцыйны праект «Электрыфікацыя ўчасткаў чыгункі Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы. 2-я чарга. Участак Гомель—Жлобін» рэалізуецца ў адпаведнасці з дагаворам будаўнічага падраду ад 3 снежня 2012 года, заключанага паміж дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка» і Кітайскай кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання, з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў экспартна-імпартнага банка Кітая.

Указам ўрэгуляваны некаторыя пытанні будаўніцтва аб'екта, у тым ліку тыя, што тычацца размяшчэння і адводу зямельных участкаў. Дакумент таксама прадугледжвае асобныя мытныя і падатковыя льготы, неабходныя для паспяховай рэалізацыі праекта, і парадак іх забеспячэння.

Нагадваем, у цяперашні час вядуцца будаўнічыя работы (ўстаноўка апор кантактнай сеткі) па электрыфікацыі ўчастку Гомель—Жлобін.

Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011-2015 гады прадугледжана электрыфікацыя участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы, Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа, якія ўваходзяць у 9 Агульнаеўрапейскі транспартны калідор, а таксама абходаў Мінск Калодзішчы—Шабаны і Гатава—Міханавічы. Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі ў 2011—2015 гадах, складзе 387 км. У выніку доля электрыфікаваных чыгуначных ліній на беларускай магістралі будзе павялічана да 23%.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год