Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і кітайская кампанія CUEC падпісалі дагавор будаўнічага падраду па электрыфікацыі напрамку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа

06 снежня 2013

Сёння ў Мінску Беларуская чыгунка і Кітайская кампанія па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC) заключылі дагавор будаўнічага падраду па аб'екце «Электрыфікацыя напрамку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа». Подпісы пад дакументам паставілі галоўны інжынер Беларускай чыгункі Валерый Шубадзёраў і віцэ-прэзідэнт кампаніі CUEC Юй Шэнгжы.

Паводле дагавора, кампанія CUEC пры рэалізацыі праекта будзе ажыццяўляць функцыі генеральнага падрадчыка. Дагавор заключаны на суму 89,9 млн долараў ЗША. Фінансаванне праекта будзе ажыццяўляцца за кошт крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў Беларускай чыгункі.

 

Рэалізацыя праекта разлічана на 2014—2015 гады.

У 2010 годзе паміж Беларускай чыгункай і АТ  «Літоўскія чыгункі» была дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай рэалізацыі праекту «Электрыфікацыя напрамку Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа—Кена—Н. Вiльня». Сумеснай рабочай групай у рамках рэалізацыі праекта былi ўзгоднены тэхнічныя патрабаванні на праектаванне, схема стыкавання і рэзервавання кантактнай сеткі на памежным участку, тэхнічныя рашэнні, якія будуць ужытыя абедзвюма бакамі пры праектаванні і будаўніцтве нейтральнай ўстаўкі, размешчанай на мяжы паміж Беларуссю і Літвой.

Участак Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа (80 км) з'яўляецца беларускім участкам адгалінавання Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора № IХВ па маршруце Кіеў—Мінск—Вільнюс—Каўнас—Клайпеда.

Рэалізацыя гэтага праекта накіравана на павышэнне эфектыўнасці эксплуатацыі існуючых чыгуначных ліній на напрамках Орша—Мінск—Маладзечна—Гудагай і Гомель—Мінск—Маладзечна—Гудагай.

Плануецца, што ў далейшым электрыфікацыя дазволіць арганізаваць па Беларускай чыгунцы скразны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электрацязе па маршруце Кiеў—Мінск—Вільнюс—Каўнас—Клайпеда /Калiнiнград і забяспечыць перавозку грузаў з Украіны і Цэнтральнай Расіі да партоў Клайпеды, Вентспілса і Калінінграда.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год