Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 лістапада на базе культурна-спартыўнага цэнтра Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў фестываль «Клуб вясёлых чыгуначнікаў», у якім прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў чыгункі

02 снежня 2013

Па выніках правядзення фестывалю 1-е прызавое месца прысуджана камандзе «Жыхары поўдня» Гомельскага аддзялення, 2-е — камандзе «Паўночная губерня» Віцебскага аддзялення і 3-е прызавое месца — камандзе «СВ» Баранавіцкага аддзялення чыгункі.

Варта адзначыць, што гэты фестываль традыцыйна праводзіцца на магілёўскай зямлі. І гэта невыпадкова. Гэтаму фестывалю папярэднічала КВНаўскi рух у Магілёўскім аддзяленні чыгункі. Тут штогод, пачынаючы з 1995 года, праводзіўся аддзяленчы фестываль.

 

У 2004 годзе на Беларускай чыгунцы было распрацавана палажэнне аб Клубе вясёлых чыгуначнікаў, і фестываль быў перайменаваны ў КВЧ.

У гэты раз горад Магілёў у 9-ы раз стаў для Беларускай чыгункі сталіцай самых вясёлых і знаходлівых чыгуначнікаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год