Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла 28 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў»

29 лістапада 2013

Мерапрыемства, арганізаванае Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі, прайшло ў такім фармаце ўпершыню.

У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ўладзімір Міхайлюк, саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ўладзімір Калтовіч.

 

Выступаючы з прывітальным словам перад удзельнікамі мерапрыемства, Уладзімір Міхайлюк падкрэсліў: «Рэспубліка Беларусь не мае выхаду да мора і не валодае значнымі сыравіннымі рэсурсамі. Беларусь з'яўляецца своеасаблівым мостам, па якім грузы па кароткім шляху могуць перамяшчацца паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, Паўднёвай Еўропы, Блізкага Усходу і краінамі Балтыйскага мора. Выгаднае геаграфічнае становішча стымулюе развіццё транспартнага сектара і ў першую чаргу транзітнага патэнцыялу. Таму найважнейшая задача Беларускай чыгункі — максімальна эфектыўна задзейнічаць гэты патэнцыял».

Рашэнне гэтай задачы Беларуская чыгунка бачыць у правядзенні сістэмнай работы па стварэннi ўмоў для спрашчэння працэдур руху тавараў праз нашу краіну, у зразумелай і празрыстай схеме мытнага адміністравання, у павышэнні ролі лагістыкі на транспарце.

Галоўнай мэтай, якую ставілі перад сабой арганізатары круглага стала, з'яўлялася азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2014 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў, што ў выніку будзе садзейнічаць прыцягненню дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія .

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю транзітнага патэнцыялу. Уладзімір Міхайлюк адзначыў: «У сферы грузавых перавозак асноўным напрамкам з'яўляецца набыццё сучасных грузавых электравозаў серыі БКГ, абнаўленне парка грузавых вагонаў, мадэрнізацыя і зборка высокатэхналагічных манеўровых лакаматываў серыі ТМЭ. Рэалізуецца маштабны інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель—Жлобін—Асіповічы. Таксама Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады прадугледжана набыццё 12500 грузавых вагонаў».

Агульная працягласць участкаў, якія плануецца электрыфікаваць, складзе 387 км, што ў выніку дасць магчымасць давесці долю электрыфікаваных чыгуначных ліній да 23%.

Варта адзначыць, што ў цяперашні час 2-гi міжнародны транспартны калідор цалкам электрыфікаваны, а ў 2015 годзе будзе завершана электрыфікацыя адгалінавання Б 9-га міжнароднага транспартнага калідора. Гэта дасць магчымасць забяспечыць больш эфектыўныя і экалагічныя ўмовы транспарціроўкі пасажыраў і грузаў па тэрыторыі Беларусі і арганізаваць скразны рух грузавых і пасажырскіх цягнікоў на электрацязе па маршруце Кіеў—Мінск—Вільнюс—Каўнас, які забяспечвае перавозку грузаў з Украіны і Цэнтральнай Расіі да партоў Клайпеды, Вентспілса і Калінінграда.

Акрамя таго, Беларуская чыгунка сумесна з Маскоўскай і Латвійскай чыгункамі разглядае магчымасць электрыфікацыі чыгуначных ліній на участках Смаленск—Віцебск, Полацк—Бігосава—Даўгаўпілс.

У дзелавой праграме Круглага стала ад Беларускай чыгункі быў прадстаўлены шэраг дакладаў. Спецыялісты чыгункі расказалі аб грузавых перавозках БЧ у 2013 годзе і найважнейшых напрамках работы па прыцягненню грузапатокаў ў 2014, аб маркетынгавай стратэгіі чыгункі ў 2014 годзе, аб прапускной здольнасці і мерах, якія прымаюцца па забеспячэннi бесперашкоднага пропуску транзітных вагонапатокаў ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй.

Прыярытэтнай задачай Беларускай чыгункі для забеспячэння транзітнай прывабнасці з'яўляецца мадэрнізацыя чыгуначнай інфраструктуры участкаў 2-га і 9-га міжнародных транспартных калідораў.

У 2013 годзе Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю адной з найбуйнейшых сваіх станцый — станцыі Калінкавічы. Тут уведзены ў эксплуатацыю сучасны аўтаматызаваны сартавальны комплекс па расфармiраванні і фарміраванні цягнікоў, што дазваляе скараціць час апрацоўкі на станцыі вагонаў, што едець транзітам па Беларусі.

Планамі развіцця чыгункі прадугледжваюцца асноўныя мерапрыемствы па ўзмацненні прапускной здольнасці. Так працягваюцца будаўнічыя работы па ўладкаванні чыгуначнага пункта пропуску Бігосава, па падаўжэннi пуцей на станцыі Орша-Цэнтральная да 100 і больш умоўных вагонаў. Вядзецца праектаванне будаўніцтва другога пуцi ад Полацка да Дзяржмяжы з Латвіяй і другога пуцi на перагонах ўчастка Лунінец—Сітніца.

Вялікая ўвага надаецца кантэйнерным перавозкам, у прыватнасці арганізацыі эфектыўнай работы Брэсцкага чыгуначнага вузла, якая дазволіла скараціць час пропуску кантэйнерных цягнікоў з 24 да 12 гадзін па станцыі Брэст-Паўночны і з 10 да 6 гадзін па станцыі Брэст-Усходні.

Немалаважнае месца ў развіцці грузавых перавозак мае дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр». Падчас круглага стала была праведзена яго прэзентацыя. Прадпрыемства забяспечвае комплексныя паслугі грузаўладальнікам і экспедытарам па арганізацыі і забеспячэнні перавозак грузаў чыгуначным і іншымі відамі транспарту і ўносіць важны ўклад у прыцягненне на Беларускую чыгунку дадатковых транзітных грузапатокаў і развіццё транспартнай і тэрмінальнай лагістыкі.

Падводзячы вынікі Круглага стала, Уладзімір Міхайлюк падзякаваў усім за актыўны ўдзел у дыскусіях, адзначыў неабходнасць далейшага правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на паразуменне і далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на рынку транзітных перавозак.

Удзельнікамі круглага стала сталі каля 40 прадстаўнікоў — грузаўладальнікі Расіі, прадстаўнікі кампаній-аператараў рухомага саставу, партнёры. Мерапрыемства асвятлялі 22 прадстаўнікі беларускіх і расійскіх СМІ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Фотарэпартаж

Да спісу навін за 2013 год