Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця прадстаўніцтва АТ "Літоўскія чыгункі" ў Рэспубліцы Беларусь

02 мая 2013

2 мая ў Мінску адбылося адкрыццё прадстаўніцтва АТ «Літоўскія чыгункі» ў Рэспубліцы Беларусь. На цырымоніі адкрыцця Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў падкрэсліў, што адкрыццё прадстаўніцтва Літоўскіх чыгунак ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца знакавым днём у гісторыі супрацоўніцтва дзвюх чыгунак, і адзначыў важнасць той працы, якую праводзяць беларускія і літоўскія чыгуначнікі. Сёння кожная трэцяя тона беларускіх экспартных грузаў перапрацоўваецца ў Клайпедскім порце. Калі ў 2000 годзе экспарт у Літву склаў 5 мільёнаў тон, то ў 2012 годзе — ужо 12 мільёнаў. Акрамя таго, 40% усяго аб'ёму грузаў, які перавозіцца транзітам па Беларусі, таксама накіроўваецца ці ў Літву, ці транзітам па Літве ў Калінінградскую вобласць.

 

Можна смела казаць пра станаўленне такога праекта, як цягнік камбінаванага транспарта «Вікінг». За дзесяць гадоў праект даказаў сваю эфектыўнасць і стаў вядомы далёка за межамі нашых краін.

У сферы міжнародных пасажырскіх перавозак сымы значны праект на Беларускай чыгунцы таксама рэалізуецца менавіта з Літоўскімі чыгункамі.

З 2012 гада скарочаны час руху пасажырскіх цягнікоў, якія злучаюць дзве сталіцы Мінск і Вільнюс, да трох гадзін, а з 2015 года гэты час складзе дзве гадзіны.

Варта адзначыць, што Беларуская магістраль злучае вялікія перспектывы з арганізацыяй грузавых перавозак у порт Клайпеда, а пасажырскіх перавозак — у зносiнах Мінск–Вільнюс і прымежных зносінах з такімі беларускімі гарадамі, як Ліда і Гродна. У сувязі з чым развівае чыгуначную інфраструктуру менавіта на гэтым кірунку.

Таксама ў наш час маштабным інвестыцыйным праектам з'яўляецца праект электрыфікацыі чыгуначных ліній у рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора. Да 2016 года плануецца завяршыць электрыфікацыю на ўчастках Асіповічы–Жлобін–Гомель, Жлобін–Калінкавічы і Маладзечна–Гудагай–Дзяржмяжа на літоўскім кірунку. Агульная працягласць новых электрыфікаваных участкаў складзе 387 км.

Акрамя інфраструктурных праектаў плануецца рэканструкцыя лагістычнага цэнтра на станцыі Калядзічы, які з'яўляецца важным звяном у арганізацыі курсіравання цягніка камбінаванага транспарта «Вікінг».

Уладзімір Марозаў выказаў упэўненасць, што адкрыццё прадстаўніцтва Літоўскіх чыгунак будзе не толькі садзейнічаць рэалізацыі ўсіх буйных сумесных праектаў, але і дазволіць павялічыць канкурэнтаздольнасць дзвюх чыгунак у сферы грузавых і пасажырскіх перавозак як у Беларусі, так і ў Літве.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год