Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Do you speak English? Sprechen Sie Deutsch? Parlez-vous français?

14 сакавіка 2013

Беларуская чыгунка мае намер зрабіць спецыяльныя размоўнікі на англійскай, нямецкай і французскай мовах. Вучэбная літаратура будзе прызначана для работнікаў стальной магістралі. Размоўнікі павінны дапамагчы пераадолець супрацоўнікам дарогі моўны бар'ер у зносінах з замежнымі гасцямі, у першую чаргу гэта тычыцца праваднiкоў пасажырскіх цягнікоў і персаналу чыгуначных вакзалаў. Тэматыка размоўніка будзе складзена з улікам спецыфікі гэтых чыгуначных прафесій.

Выданне размоўніка — гэта частка работы Беларускай чыгункі па падрыхтоўцы да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

 

Беларуская сталёвая магістраль вывучае вопыт замежных калег, чые краіны ўжо праводзілі міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы такога ўзроўню. Да прыкладу, вопыт выдання размоўнікаў для чыгуначнікаў ёсць у нашых украінскіх суседзяў.

Акрамя таго, плануецца, што працаўнікі чыгункі, якія будуць занятыя абслугоўваннем замежных гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату, пройдуць навучанне на курсах замежных моў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: размоўнік
Да спісу навін за 2013 год