Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя работнікі чыгуначнага транспарту, ветэраны беларускай магістралі!

29 снежня 2012

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Гэтыя светлыя і радасныя святы — яркія сімвалы надзеі на лепшае, на тое, што ўсё добрае памножыцца, а самыя жаданыя планы і пачынанні абавязкова ажыццявяцца!

Мы праводзім юбілейны для роднай магістралі год, які даў нам магчымасць праверыць сябе на трываласць, гарт, ўзаемавыручку. У адыходзячым годзе нам удалося зрабіць многае.

Для тысяч прадпрыемстваў Беларуская магістраль па-ранейшаму была надзейным дзелавым партнёрам, для мільёнаў пасажыраў - верным сябрам. Каб заслужыць гэтую высокую ацэнку, калектыў чыгункі ў адыходзячым годзе шмат і плённа працаваў, рэалізуючы маштабныя транспартныя праекты — электрыфікацыя магістралі, тэхнічнае пераўзбраенне галіны, абнаўленне рухомага саставу.

Для Беларускай чыгункі кожны новы год — гэта новыя планы, якія становяцца рэальнымі, калі іх падмацоўваюць цвёрдая воля і жаданне зрабіць галіну моцнай і канкурэнтаздольнай. Самаадданая і ўпартая праца, упэўненасць у сабе, згуртаванасць — вось ключ да поспеху!

 

 

Ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы нам трэба будзе засяродзіць намаганні на тым, каб удасканальваць тэхналогію перавозак, максімальна адпавядаць запытам рынку, забяспечваючы найлепшыя суадносіны «цана — якасць».

Ўпэўненыя, што ўсе рашэнні, якія будуць прыняты ў 2013 годзе, пойдуць на карысць калектыву і будуць рэалізаваны ў інтарэсах дзяржавы, Беларускай магістралі і нашых кліентаў.

Няхай Новы год ўдыхне ў дзейнасць шматтысячнага калектыву беларускіх чыгуначнікаў яшчэ больш дзелавітасці і энтузіязму, а добрыя традыцыі мінулых гадоў умацуюць яе імідж і ў краіне, і на міжнароднай арэне!

Ад усёй душы жадаем, каб у навагоднюю ноч у кожным доме, у кожнай сям'і прагучалі самыя цёплыя, самыя душэўныя пажаданні родным і блізкім. Асаблівую ўдзячнасць і шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам адрасуем тым работнікам галіны, якія ў навагоднюю ноч будуць знаходзіцца на працоўнай вахце.

Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых працоўных поспехаў.

З Новым годам!

Начальнік Беларускай чыгункі
У.М. Марозаў

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза
чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў
В.І. Рынг

Да спісу навін за 2012 год