Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка запускае новую лінію па зборцы рэйкашпальнай рашоткі

14 снежня 2012

Урачысты пуск адбудзецца 14-га снежня 2012 года ў Баранавічах на базе «Доследнай пуцявой машыннай станцыi № 115». Удзел у мерапрыемстве прымуць кіраўнікі і спецыялісты пуцявой гаспадаркі - удзельнікі спецыялізаванага семінара-нарады, які таксама пройдзе ў гэты дзень у Баранавічах.

Адкрыццё новай лініі адбудзецца ў рамках святкавання 150-гадовага юбілею Беларускай чыгункі. Будзе прадэманстравана работа новай паточнай паўаўтаматычнай звенезборачнай лініі. Удзельнікам семінара пакажуць працэс зборкі пуцявой рашоткі.

 

Сучаснае абсталяванне дазваляе перайсці ад ручной зборкі рэйкашпальнай рашоткі на базах пуцявых машынных станцый (ПМС) да сучасных метадаў вытворчасці. У прыватнасці, новая лінія павысіць агульны ўзровень механізацыі ў цэху да 80%. Павялічыцца і агульная прадукцыйнасць і якасць працы пуцявой гаспадаркі, перш за ўсё, гэта закране рэсурсазберажэннi і забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў.

Новая звенезборачная лінія — айчыннае абсталяванне, вырабленае на «Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній». Абсталяванне здольна вырабляць не менш за 100 пагонных метраў рашоткі у гадзіну.

Абмяркуюць на семінары і працу прадпрыемстваў службы пуцi ў 2012-м годзе, а таксама перспектывы на наступны год.

Штогод прадпрыемствы беларускай магістралі ў сярэднім збіраюць каля 400 кіламетраў рэйкашпальнай рашоткі. Гэта — аснова, як для будаўніцтва новых чыгуначных ліній, так і для правядзення розных відаў рамонту пуцi. Асаблівая ўвага надаецца ўкараненню ў вытворчы працэс сучасных тэхналогій.

У прыватнасці, на семінары гаворка пойдзе аб арганізацыі пуцявых прац з выкарыстаннем машыны COMPEL VAG 500 RD. Гэтая тэхніка прыбірае забруджаны друз без зняцця рэйкашпальнай рашоткі на стрэлачных пераводах, мастах, а таксама прыбiрае наносныя (глеістыя) адклады на водапрапускных збудаваннях. Выкарыстанне гэтай машыны выключае прымяненне ручной працы. Тэхніка ўжо зарэкамендавала сябе падчас аднаўленчага рамонту пуцi на перагоне ЛяснаяДаманава.

Ужыванне ў пуцявой гаспадарцы сучасных тэхналогій мае вялікае значэнне для ўтрымання і развіцця чыгуначнай інфраструктуры. У прыватнасці, гэта — адна з умоў павышэння ў перспектыве хуткасці руху пасажырскіх цягнікоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2012 год