Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Электронныя звароты

Падача электронных зваротаў ажыцяўляецца на беларускай і рускай мове.

Перад запаўненнем электроннай формы звароту ўважліва азнаёмцеся з патрабаваннямі да электронных зваротаў.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці электронныя звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • не выкладзена сутнасць звароту;
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Упраўлення Беларускай чыгункі;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.

У выпадку паступлення больш за дзесяць электронных зваротаў аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў (масавы характар), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Адкліканне электроннага звароту ажыцяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або напрамка заявы ў электроннай форме праз размяшчэнне яго ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты».

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, паказаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе па месцы жыхарства (месцы знаходжання) грамадзяніна або месцы знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

У мэтах аб'ектыўнага і ўсебаковага разгляду Вашага звароту ва ўстаноўленыя тэрміны просім у тэксце звароту ўказваць месца, час апісваемага Вамі дзеяння, факта ці падзеі, а таксама нумар тэлефона для магчымага ўдакладнення зместу Вашага звароту.

Пры ўзнікненні пытанняў, звязаных з электронным зваротам, тэлефануйце па тэлефонах (+ 375 17) 225 40 29, 225 44 09 (панядзелак—пятніца з 8.15 да 12.00 і з 13.00 да 16.45).

  • Грамадзянам
  • Юрыдычным асобам і ІП
  • Прозвішча, імя, імя па бацьку (калі ёсць), ці ініцыялы грамадзяніна
    Адрас месца жыхарства (знаходжання)
    Адрас месца працы (навучання)
    У мэтах аб'ектыўнага і ўсебаковага разгляду Вашага звароту ва ўстаноўленыя тэрміны просім у тэксце звароту ўказваць месца, час апісваемага Вамі дзеяння, факта ці падзеі, а таксама нумар тэлефона для магчымага ўдакладнення зместу Вашага звароту
    Увага! Для ўкладанняў дапушчальныя фарматы файлаў: doc, docx, pdf, jpg, txt. Памер загружанага файла не можа перавышаць 3 Мб.
    * — палі, абавязковыя для запаўнення
    Адаслаць
  • Поўнае найменне юрыдычнай асобы
    Месцазнаходжанне юрыдычнай асобы
    П.І.І п/б кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты
    Увага! Для ўкладанняў дапушчальныя фарматы файлаў: doc, docx, pdf, jpg, txt. Памер загружанага файла не можа перавышаць 3 Мб.
    * — палі, абавязковыя для запаўнення
    Адаслаць