Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці (ЦСЧТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага Саюза чыгунак (МСЧ), Каардынацыйнай канферэнцыі па планаванні і рэалізацыі перавозак у міжнародных пасажырскіх зносінах (ФТЕ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскiх перавозках» (КСТП).

У рамках удзелу ў ЦСЧТ вырашаюцца пытанні:

  • удасканалення нарматыўнай прававой базы функцыянавання чыгуначнага транспарту, каардынацыі ўзаемадзеяння чыгунак у галіне арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў;
  • удасканалення эксплуатацыйнай дзейнасці;
  • забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у міждзяржаўных зносiнах;
  • сумеснага выкарыстання парку грузавых вагонаў і кантэйнераў;
  • вядзення ўзаемаразлікаў за перавозкі і паслугі, узгаднення планаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У рамках АСЧ вядзецца работа:

  • па каардынацыі развіцця міжнародных транспартных калідораў АСЧ з распрацоўкай комплексных планаў іх развіцця;
  • актуалізацыі Пагаднення аб міжнародным пасажырскім зносінах (СМПС) і Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (СМГС);
  • удасканалення Дамовы аб Правілах карыстання грузавымі вагонамі ў міжнародных зносінах (ПГВ) і саміх правіл, а таксама Дамовы аб Правілах карыстання пасажырскімі вагонамі у міжнародных зносінах (ППВ) і саміх правіл;
  • па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах;
  • па развіцці міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа–Азія–Еўропа;
  • па распрацоўцы рашэнняў па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектах чыгуначнага транспарту.

У рамках МСЧ Беларуская чыгунка прымае ўдзел:

у дзейнасці рабочай групы «Ахова – Скрыжаванне межаў, Міжнародныя чыгуначныя калідоры» Платформы па бяспецы і праекце MERITS / PRIFIS па пытаннях пасажырскіх перавозак.

У рамках ФТЕ Беларуская чыгунка удзельнічае ў працэсе планавання перавозак у міжнародных пасажырскіх зносінах.

У рамках КСТП Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў стварэнні ўзгодненых умоў перавозак грузаў у зносінах Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён–Еўропа з выкарыстаннем Транссібірскай чыгуначнай магістралі.