Пасажырскія перавозкі
Існуючая маршрутная сетка забяспечвае перавозкі пасажыраў у міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах, а таксама паміж г. Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. У цяперашні час чыгуначныя зносіны ахопліваюць больш за 2100 населеных пунктаў рэспублікі.
Аб'ёмы перавозак пасажыраў забяспечваюцца калектывам работнікаў пасажырскай гаспадаркі ў склад якой, уваходзяць: шэсць аддзелаў па арганізацыі пасажырскіх перавозак і шэсць вагонных участкаў, размешчаных у гарадах Мінск, Брэст, Гомель, Баранавічы, Магілёў, Віцебск; дарожнае і шэсць лінейных бюро па размеркаванні і выкарыстанні месцаў у пасажырскіх цягніках. На чыгунке функцыянуе 19 чыгуначных вакзалаў, сярод якіх чатыры пазакласныя.
У цяперашні час міжнародныя пасажырския чыгуначныя зносіны звязвае Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Паміж нашымі краінамі арганізавана курсіраванне 17 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 10 пар цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 7 пар цягнікоў – ААТ «РЖД».
Міжнародныя пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца па асноўных пасажыраўтваральных напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква, Полацк – Масква, Гродна – Масква (бесперасадачныя вагоны), Брэст – Мінск – С.Пецярбург, Гомель – Масква, Гомель – С. Пецярбург, Гродна – С. Пецярбург (бесперасадачныя вагоны), Мінск – Мурманск, Мінск – Адлер, Мінск – Анапа (толькі ў летні перыяд), Калінінград – Масква, Калінінград – С. Пецярбург і Калінінград – Адлер.
Агульныя памеры маршрутнай сеткі (цягнікі фарміравання Беларускай чыгункі) складаюць 36 пар цягнікоў міжнароднай сувязі пастаяннага звароту ў сувязі з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Літвой, Латвіяй, Польшчай і Казахстанам, 42 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 17 пар цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа. Перавозкі пасажыраў у прылеглай да абласных гарадоў і сталіцы прыгараднай зоне забяспечваюць да 337 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа і 35 пар цягнікоў гарадскіх ліній.
Для задавальнення патрэбнасці насельніцтва ў пасажырскіх перавозках у межах Рэспублікі ажыццяўляецца курсіраванне 23 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, 10 – рэгіянальных ліній бізнес-класа, 37 – міжрэгіянальных ліній эканомкласа, 259 – рэгіянальных ліній эканомкласа і 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній.
У транзітнай сувязі праз Беларускую чыгунку ідуць 3 пары цягнікоў паміж Расійскай Федэрацыяй і Калінінградскай вобласцю.
Беларуская чыгунка фарміруе 1 міжнародны фірмовы цягнік у зносінах са сталіцай Расійскай Федэрацыяй.
Продаж білетаў на Беларускай чыгунцы цалкам аўтаматызаваны і ажыцяўляецца праз АСК «Экспрэс-3». У пунктах продажу праязных дакументаў ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне, якое дазваляе ў лічаныя хвіліны набыць праязныя дакументы да любой станцыі.
Для рэалізацыі праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках ўстаноўлены плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання.
Актыўна вядуцца работы па ўкараненню інавацыйных сістэм рэалізацыі праязных дакументаў.