Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Электрыфікацыя і электразабеспячэнне

Гаспадарка электразабеспячэння ўключае ў сябе 7 дыстанцый: Мінскую, Баранавіцкую, Брэсцкую, Гомельскую, Магілёўскую, Віцебскую і Аршанскую. Дзве з іх — Гомельская і Віцебская — абслугоўваюць неэлектрыфiкаваныя ўчасткі чыгункі. У гаспадарцы электразабеспячэння ёсць чыгуначная электратэхнічная лабараторыя, 20 цягавых падстанцый. Кантактную сетку абслугоўваюць 26 раёнаў кантактнай сеткі, энергетыку — 18 раёнаў электразабеспячэння.

Эксплуатацыйная даўжыня электрыфікаваных участкаў чыгункі — 1128,3 км, што складае 20,5% ад агульнай працягласці чыгункі, у тым ліку на пераменным току —1101,9 км, на пастаянным — 26,4 км. Участкі працуюць на пераменным току напружаннем 27,5 кВ, 2×25 кВ і на пастаянным току напружаннем 3,3 кВ. Разгорнутая даўжыня кантактнай сеткі — 2624,3 км. Даўжыня паветраных ліній 6—10 кВ складае 7968,7 км, кабельных ліній 6-10 кВ — 1343 км. Колькасць работнікаў у гаспадарцы складае 1668 чалавек.

Асноўная задача гаспадаркі электразабеспячэння — бесперабойнае забеспячэнне электраэнергіяй аб'ектаў і ўстройстваў чыгункі, забеспячэнне надзейнай працы ўстройстваў кантактнай сеткі, ліній электразабеспячэння, далейшае развіццё гаспадаркі электразабеспячэння на аснове перадавых дасягненняў у галіне электраэнергетыкі і чыгуначнага транспарту.

Асноўнымі напрамкамі ў развіцці гаспадаркі электразабеспячэння з'яўляюцца асваенне сучаснага абсталявання і тэхналогій, арганізацыя выпуску імпартуемай прадукцыі на прадпрыемствах чыгункі і рэспублікі, мадэрнізацыя існуючых ліній, цягавых і трансфарматарных падстанцый, засваенне найноўшай апаратуры дыягностыкі электратэхнічнага абсталявання, кабельных ліній і кантактнай сеткі.

Чыгуначная электратэхнічная лабараторыя праводзіць навукова-даследчыя работы, дыягностыку абсталявання, займаецца засваеннем найноўшых прыстасаванняў тэлемеханiкi, пытаннямі метралагічнага забеспячэння, праводзіць дыягностыку стану кантактнай падвескі электрыфікаваных участкаў Беларускай чыгункі вагонам-лабараторыяй, а таксама Латвійскай, Літоўскай і Калінінградскай чыгунак.