Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фірменны стыль

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2001 №443 «О геральдическом знаке-эмблеме Белорусской железной дороги, форменной одежде и знаками различия работников железнодорожного транспорта общего пользования» зацверджана апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення.

 

АПІСАННЕ
форменнага адзення работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання

(Падрабязны парадак нашэння форменнага адзення зацвержжаны загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 14.09.2001 № 109Н "О форменной одежде работников железнодорожного транспорта общего пользования»)

 

ПАЛІТО (для ўсіх катэгорый работнікаў)

Вырабляецца з тканіны цёмна-сіняга колеру. Для вышэйшага кіраўніцтва каўнер паліто вырабляецца з меха каракулю чорнага колеру, для астатніх катэгорый кіраўніцтва і радавога саставу - з цыгейкi або штучнага футра чорнага колеру. Паліто зашпіляецца на правы (для жанчын - на левы) бок. Паліто камплектуецца форменным шалікам цёмна-сіняга колеру.

 

КАСЦЮМ

Для вышэйшага і старшага кіраўніцтва касцюм вырабляецца з тканіны цёмна-сіняга, шэра-блакітнага колеру, для астатніх катэгорый кіраўніцтва і радавога саставу - з тканіны цёмна-сіняга колеру. Для вышэйшага кіраўніцтва дапускаецца выраб аднабортнага або двухбортнага пінжака з зашпількай на тры форменныя гузікі, для іншых катэгорый кіраўніцтва і шэрагоўцаў прадугледжаны аднабортны пінжак з зашпількай на чатыры форменныя гузікі.

Пінжак зашпіляецца на правы (для жанчын - на левы) бок. Для вышэйшага кіраўніцтва па краю каўняра пінжака пракладзены кант з сукна зялёнага колеру. Вуглы каўняра аздоблены шыццём ў выглядзе 5 лаўровых лістоў залацістага колеру (па два справа і злева і адзін ліст уверсе).

Для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і радавога саставу пінжак без канта па каўняры, у вуглах каўняра - металічны тэхнічны знак.

На летні перыяд дазваляецца нашэнне ўсім супрацоўнікаў форменнага касцюма мадэлі «куртка і штаны» з напаўшарсцяных камвольных тканін цёмна-сіняга колеру: для мужчын - куртка і штаны, для жанчын - куртка і спадніца.

Куртка мае зашпільку на чатыры форменныя гузікі. Рукавы на манжэце, якая зашпільваецца на адны форменны гузік. Ніз курткі заканчваецца поясам па бёдрах. Куртка зашпільваецца на правы (для жанчын - на левы) бок.

Штаны мужчынскіх касцюмаў прамыя, класічнага крою. Спадніца жаночага касцюма прамая са шліцай ззаду.

Для праваднiкоў і білетных касіраў жаночы форменны касцюм па асобным заказе можа дадаткова камплектавацца камізэлькай з зашпількай на тры пластмасавыя гузікі. Камізэлька вырабляецца з тканіны, аналагічнай тканіне касцюма.

 

ГАЛАЎНЫ ЎБОР

Для ўсіх катэгорый супрацоўнікаў галаўны ўбор мае выгляд форменнай фуражкі з верхам з тканіны, аналагічнай тканіне касцюма, чорным аколышам, казырком чорным лакіраваным. Фуражкі акантоўваюцца па верхняй частцы аколыша і верху кантам зялёнага колеру.

З форменным адзеннем у куртцы для ўсіх катэгорый супрацоўнікаў мужчынскі галаўны ўбор мае выгляд капелюша з высокiм верхам і адваротамi. Па акружнасці верху (у верхняй частцы) пракладзены кант з сукна зялёнага колеру. Жаночы галаўны ўбор мае выгляд пілоткі, адварот якой аздоблены кантам з сукна зялёнага колеру.

Мужчынскі і жаночы форменныя галаўныя ўборы вырабляюцца з той жа тканіны, што і форменны касцюм.

Для вышэйшага і старшага кіраўніцтва на аколышы форменнай фуражкі і капелюша над казырком форменнымi гузікамі прымацоўваецца двайны плецены шнур з філіграні, для астатніх катэгорый супрацоўнікаў - раменьчык з штучнай чорнай лакіраванай скуры.

 

ЗІМОВЫ ГАЛАЎНЫ ЎБОР

Для вышэйшага кіраўніцтва зімовы галаўны ўбор мае выгляд шапкі з высокiм верхам, адваротамi і казырком. Галаўны ўбор суцэльнафутровы, вырабляецца з футра каракулю чорнага колеру, казырок абцягнуты штучнай скурай чорнага колеру.

Для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і шарагоўцаў мужчынскі галаўны ўбор мае выгляд капелюша з высокiм верхам, адваротамi з цыгейкi або штучнага футра чорнага колеру і казырком, абцягнутым тканінай або штучнай скурай. Верх галаўнога ўбору робіцца з тканіны, якая адпавядае колеру паліто (плашча).

Жаночы галаўны ўбор мае выгляд кубанкi з цыгейкi чорнага колеру.

 

ПЛАШЧ

Мужчынскі і жаночы плашчы вырабляюцца з тканіны цёмна-сіняга колеру. Плашч зашпільваецца на правы (для жанчын - на левы) бок.

 

КАШУЛЯ

Для ўсіх катэгорый работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання кашуля форменная мужчынская і блуза форменная жаночая (пад касцюм) маюць доўгі рукаў, адкладны каўнер, цэнтральную бартавую зашпільку на гузікі.

Кашуля мужчынская летняя і блуза жаночая летняя маюць доўгі або кароткі рукаў і адкладны каўнер. Ніз кашулі мужчынскай і блузы жаночай канчаецца поясам. Колер кашулі і блузы летняй - блакітны ці белы.

Кашулі і блузы форменныя вырабляюцца з шаўковых кашулевых тканін.

 

АБУТАК скураны чорнага колеру (туфлі, чаравікі, паўчаравікі).

 

ГАЛЬШТУК (рэгат) вырабляецца з тканіны сіняга або шэрага колеру (у залежнасці ад колеру форменнага касцюма).

 

АПІСАННЕ
знакаў адрознення работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання

1. Знакі адрознення вызначаюцца ў залежнасці ад пасады. Знакамі адрознення на форменных касцюмах, паліто, плашчах, куртках, кашулях (блузах жаночых) з'яўляюцца наплечныя знакі з папярэчным размяшчэннем зорак.

2. Наплечныя знакі ўяўляюць сабой чатырохвугольнік з закругленым верхнім канцом памерамі: шырыня ў аснове - 60 мм, даўжыня па падоўжнай восевай лініі - 100 мм.

Наплечныя знакі для Начальніка Беларускай чыгункі і іншых асоб вышэйшага кіраўніцтва вырабляюцца з матэрыялу, які адпавядае колеру форменнага касцюма. На ніжнюю частку наплечнага знака з водступам ад краю на 2 мм нашываецца галун залацістага колеру шырынёй 50 мм. З трох бакоў (акрамя асновы) наплечны знак вышываецца каніцеллю залацістага колеру.

Для Начальніка Беларускай чыгункі па падоўжнай восевай лініі ў верхняй частцы наплечнага знака на адлегласці 30 мм ад яго вяршыні вышываецца ніткамі залацістага колеру тэхнічны знак вышынёй 20 мм. У ніжняй частцы наплечнага знака ў цэнтры поля з залацістага галуна ніткамі залацістага колеру вышываецца зорка дыяметрам 22 мм у вянку з лаўровых лiстоў (па 7 лістоў справа і злева і 2 лісты ў аснове вянка) дыяметрам 40 мм. Вянок вышываецца ніткамі залацістага колеру.

Для іншых асоб вышэйшага кіраўніцтва па падоўжнай восевай лініі ў верхняй частцы наплечнага знака на адлегласці 30 мм ад яго вяршыні вышываецца залацістымі ніткамі тэхнічны знак вышынёй 20 мм. У ніжняй частцы наплечнага знака на полі з залацістага галуна паралельна аснове наплечнага знака вышываюцца ніткамі залацістага колеру зоркі дыяметрам 17 мм у колькасці ад адной да трох. Адлегласць ад нізу наплечнага знака да цэнтра зорак - 30 мм.

Пры адной зорцы на наплечным знаку яна размяшчаецца на падоўжнай восевай лініі. Пры дзвюх зорках - іх цэнтры размяшчаюцца на адлегласці 12 мм ад краёў наплечнага знака. Пры трох зорках - канцы крайніх зорак размяшчаюцца на адлегласці 4 мм ад краёў наплечнага знака з адлегласцю паміж цэнтрамі зорак 18 мм.

Наплечныя знакі для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і шэрагоўцаў вырабляюцца з той жа тканіны, што і форменны касцюм. З трох бакоў, акрамя асновы, наплечны знак мае кант жоўтага колеру шырынёй 3 мм. Кант і сімволіка на полі наплечнага знака робяцца з палімерных матэрыялаў жоўтага колеру, зорачкі могуць быць металічнымі.

На полі наплечнага знака размяшчаюцца:

  • для старшага кіраўніцтва на адлегласці 10 мм ад асновы наплечнага знака размяшчаюцца дзве паралельныя палоскі жоўтага колеру шырынёй па 6 мм у выглядзе вугла 120 градусаў з вяршыняй, размешчанай на падоўжнай восі наплечнага знака і скіраванай да яго асновы. Прасвет паміж палоскамі - 2 мм. На адлегласці 60 мм ад асновы наплечнага знака паралельна папярочнай восевай лініі размяшчаюцца зорачкі жоўтага колеру дыяметрам 15 мм колькасцю ад адной да чатырох.
    Пры адной зорачцы яна размяшчаецца на скрыжаванні з падоўжнай асявой лініяй наплечнага знака. Пры дзвюх зорачках - з двух бакоў ад падоўжнай восевай лініі на аднолькавай адлегласці ад двух бакоў і ад падоўжнай восевай лініі. Пры трох зорачках -канцы крайніх зорачак размяшчаюцца на адлегласці 4 мм ад краёў наплечнага знака з адлегласцю паміж цэнтрамі зорачак 16 мм. Чацвёртая зорачка размяшчаецца над сярэдняй зорачкай першага шэрагу па цэнтральнай восі наплечнага знака на адлегласці 3 мм ад сярэдняй зорачкі першага шэрагу;
  • для сярэдняга кіраўніцтва на адлегласці 10 мм ад асновы наплечнага знака размяшчаецца 1 палоска жоўтага колеру шырынёй 6 мм у выглядзе вугла 120 градусаў з вяршыняй, размешчанай на падоўжнай восі наплечнага знака і накіраванай да яго асновы. На адлегласці 48 мм ад асновы наплечнага знака паралельна папярэчнай восі размяшчаюцца зорачкі жоўтага колеру дыяметрам 15 мм колькасцю ад адной да чатырох.
    Пры адной зорачцы яна размяшчаецца на падоўжнай восевай лініі. Пры дзвюх - з двух бакоў ад падоўжнай восевай лініі на аднолькавай адлегласці ад дзвюх бакавiн і ад падоўжнай восевай лініі. Пры трох зорачках - канцы крайніх зорачак размяшчаюцца на адлегласці 4 мм ад краёў наплечнага знака з адлегласцю паміж цэнтрамі зорачак 16 мм. Чацвёртая зорачка размяшчаецца над сярэдняй зорачкай першага шэрагу па цэнтральнай восі наплечнага знака на адлегласці 3 мм ад сярэдняй зорачкі першага шэрагу;
  • для малодшага кіраўніцтва на адлегласці 10 мм ад асновы наплечнага знака размяшчаецца 1 палоска жоўтага колеру шырынёй 12 мм ў выглядзе вугла 120 градусаў з вяршыняй, размешчанай на падоўжнай восі наплечнага знака і скіраванай да яго асновы;
  • наплечныя знакі для шэрагоўцаў сімволікі не маюць. Наплечныя знакі адрознення для форменных кашуль па форме, памерах і размяшчэнню сімволікі адпавядаюць наплечным знакам адрознення для форменных касцюмаў, вырабляюцца з матэрыялу, які адпавядае колеру форменнай кашулі і блузы летняй. У верхняй частцы здымных наплечных знакаў на адлегласці 15 мм ад краю размяшчаецца падоўжная пятля даўжынёй 8 мм для прымацавання форменнага гузіка.
    Наплечныя знакі адрознення для форменных кашуль кіраўніцтва вырабляюцца без галуна. Па перыметры наплечнага знака з трох бакоў, акрамя асновы, вышываецца металічнай ніткай віты кант залацістага колеру шырынёй 3 мм, вышыты ўручную або машынай. На адлегласці 15 мм ад верхняга краю наплечнага знака размяшчаецца гузік дыяметрам 14 мм, з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Ніжэй ад гузіка па цэнтральнай восі наплечнага знака вышываецца тэхнічны знак. Адлегласць ад верхняга краю тэхнічнага знака да верхняга краю наплечнага знака складае 30 мм. Зоркі вышываюцца ў ніжняй частцы наплечнага знака, адлегласць ад нізу наплечнага знака да ніжняга краю лаўровага вянка і ніжняга краю зорак складае 15 мм і 20 мм адпаведна;
  • для сярэдняга, малодшага кіраўніцтва ірадавога саставу шэрагоўцаў форменная сімволіка на полі наплечных знакаў робіцца з палімерных матэрыялаў жоўтага колеру, для старшага кіраўніцтва яна можа быць выканана машыннай вышыўкай металічнай нiткай залацістага колеру або з палімерных матэрыялаў жоўтага колеру. Кант наплечных знакаў - гладкі.
    Для форменных паліто, плашчоў, касцюмаў, куртак для ўсіх катэгорый работнікаў наплечныя знакі прышыўныя, для кашуль (блуз жаночых)-здымныя.

3. Геральдычны знак - эмблема Беларускай чыгункі ўяўляе сабой эліпсападобнае кола з «крыламі» залацістага колеру і размяшчаецца на форменнай вопратцы работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання:

  • на правам баку форменнага касцюма, летняй форменнай кашулі (блузы жаночай) на ўзроўні грудзей;
  • на версе форменнай фуражкі;
  • у ніжняй частцы нарукаўнага знака (шаўрона).

Памеры выявы нагруднага геральдычнага знака-эмблемы Беларускай чыгункі: габарыты кола - 20 × 12 мм, размах крылаў - 70 мм. Для вышэйшага кіраўніцтва выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускай чыгункі вышываецца залацістымі ніткамі, для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і радавога саставу вырабляецца з металу або палімерных матэрыялаў жоўтага колеру.

На версе форменнай фуражкі размяшчаецца выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускай чыгункі памерамі: габарыты кола 20 × 12 мм, размах крылаў - 60 мм. На галаўным уборы вышэйшага кіраўніцтва выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускай чыгункі вышываецца залацістымі ніткамі, для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і радавога саставу робіцца з металу жоўтага колеру.

4. Тэхнічны знак мацуецца ў вуглах каўняра форменнага касцюма старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і шэрагоўцаў і ўяўляе сабой круг дыяметрам 15 мм з полем, пакрытым эмаллю цёмна-зялёнага колеру ў залацістай акантоўцы, на полі выяўлены залацістыя перакрыжаваныя малаток і развадны ключ. Тэхнічны знак мае правую і левую выявы, у залежнасці ад гэтага справа ці злева ад круга размяшчаецца ўсечаная рысора залацістага колеру памерам 8×5 мм. Тэхнічны знак робіцца з металу і мацуецца на адлегласці 10 мм ад бакоў вугла каўняра.

5. Кукарда для мужчынскіх галаўных убораў ўяўляе сабой эліпс шырынёй 22 мм і вышынёй 30 мм з полем, пакрытым эмаллю цёмна-зялёнага колеру ў залацістым абрамленні шырынёй 5 мм. На полі эліпса размяшчаецца тэхнічны знак залацістага колеру вышынёй 15 мм. Для вышэйшага кіраўніцтва на кукардзе вакол эліпса размяшчаецца вянок з лаўровага лісця - па 4 лісты справа і злева і 3 каля асновы. На фуражцы кіраўніцтва лісце кукарды вышыта, а на кепцы і зімовым галаўным уборы яны робяцца з металу залацістага колеру.

Для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і радавога саставу на кукардзе вакол эліпса размяшчаецца вянок з лаўровага лісця - па 3 лісты справа і злева і 2 у аснове. Для ўсіх відаў мужчынскіх галаўных убораў кукарда робіцца з металу залацістага колеру.

Кукарда для жаночага галаўнога ўбору (пілоткі), зімовага галаўнога ўбору (кубанкi) робіцца з металу залацістага колеру і ўяўляе сабой эліпс шырынёй 27 мм і вышынёй 34 мм з полем, пакрытым эмаллю цёмна-зялёнага колеру ў залатым абрамленні шырынёй 6 мм, на поле эліпса размешчаны тэхнічны знак вышынёй 16 мм.

6. Нарукаўны знак (шаўрон) Беларускай чыгункі ўяўляе сабой пяцівугольнік і вырабляецца з тканіны форменнага касцюма. Вышыня шаўрона па падоўжнай восевай лініі - 100 мм, шырыня паміж бакавінамi пяцівугольніка ў верхняй частцы - 75 мм, у ніжняй - 60 мм. Верхні край шэўрона закруглены, а ніжні край мае выгляд вугла 138 градусаў з бакамі 33 мм і вяршыняй, размешчанай на падоўжнай восі. Па краях верху і бакавiн пяцівугольніка акантоўка жоўтага колеру шырынёй 2 мм, на адлегласці 2 мм ад яе (акрамя верхняй часткі) акантоўка зялёнага колеру шырынёй 3 мм і побач з ёй палоска ў выглядзе шыцця залацістага колеру шырынёй 4 мм.

У верхняй частцы шаўрона знаходзiцца выява тэхнічнага знака ў вянку з лаўровых галінак (па 17 лістоў справа і злева і 2 лісты ў аснове вянка) дыяметрам 25 мм. Ніжэй размяшчаецца надпіс «Беларуская чыгунка», выкананая сіметрычна ў два радкі літарамі: верхняя - вышынёй 6 мм, ніжняя - 4 мм. Адлегласць паміж радкамі - 2 мм.

У ніжняй частцы шаўрона размяшчаецца выява геральдычнага знака - эмблемы Беларускай чыгункі памерамі: габарыты кола 12×6 мм, размах крылаў - 35 мм.

Адлегласць ад ніжняга вугла вяршыні шаўрона па падоўжнай восевай лініі да ніжняга краю кола выявы геральдычнага знака - эмблемы Беларускай чыгункі - 18 мм, ніжняга краю літар другога радка - 37 мм, ніжняга краю лаўровага вянка - 57 мм.

Надпіс на шаўроне, тэхнічны знак і выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускай чыгункі жоўтага колеру.

Нарукаўны знак (шаўрон) устанаўліваецца для форменнай вопраткі старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і шэрагоўцаў і размяшчаецца на вонкавым боку левага рукава форменнага касцюма, паліто, плашча на адлегласці 120 мм ад верхняй кропкі рукава.

7. Гузікі для форменнай вопраткі работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання маюць залацісты колер. На гузіках для вышэйшага кіраўніцтва робіцца рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, для старшага, сярэдняга, малодшага кіраўніцтва і радавога саставу - тэхнічны знак.

Дыяметр вялікіх гузікаў 22 мм, малых - 14 мм.