Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фірменны стыль

 

ПАЛАЖЭННЕ
аб сцягу Беларускай чыгункі

(зацверджана загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 09.10.2006 № 350Н і адобрана Геральдычным саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пратакол ад 20.09.2006 № 5)

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.Сцяг Беларускай чыгункі (далей-сцяг) з'яўляецца сімвалам, які ўказвае на прыналежнасць да Беларускай чыгунцы і выкарыстоўваецца ў якасці распазнавальнай прафесійнай прыкметы, выхавання карпаратыўнага гонару да чыгуначнай галіны.
Работнікі Беларускай чыгункі абавязаны паважліва ставіцца да сцяга.

1.2. Сцяг можа размяшчацца на адміністрацыйных будынках арганізацый Беларускай чыгункі і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

1.3. Сцяг можа падымацца і выносіцца падчас афіцыйных цырымоній і ўрачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Беларускай чыгункай.

1.4. Пры адначасовым размяшчэннi Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і сцяга Беларускай чыгункі, апошні не можа быць па памеры большы за Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і павінен размяшчацца ад яго з правага боку, калі стаяць тварам да iх.

1.5. Малюнак сцяга можа нанасіцца на транспартныя сродкі чыгуначнага транспарту, друкаваныя выданні, памятную, рэкламную, сувенірную і іншую прадукцыю, якая выпускаецца арганізацыямі чыгуначнага транспарту або па іх заказе.

1.6. Па рашэнні кіраўніцтва Беларускай чыгункі на аснове сцяга Беларускай чыгункі робяцца спецыяльныя сцягі з дыпломамі да іх для ўзнагароджання асобных арганізацый за выдатныя заслугі перад Беларускай чыгункай. Пры гэтым на адваротным баку сцяга робіцца адпаведны надпіс.

1.7. Парушэнне патрабаванняў гэтага Палажэння, а таксама здзек над сцягам Беларускай чыгункі цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

1.8. Кантроль за выкананнем гэтага Палажэння ажыццяўляецца кіраўнікамі арганізацый Беларускай чыгункі.

1.9. Адказнасць за выкананне патрабаванняў гэтага Палажэння нясуць кіраўнікі арганізацый Беларускай чыгункi.

1.10. Эталон сцяга захоўваецца ў музеі Беларускай чыгункі пастаянна.

2. АПІСАННЕ СЦЯГА БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКI

2.1. Сцяг Беларускай чыгункі ўяўляе сабой  прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру памерам 1:2, верхняя і ніжняя часткі якога  апраўлена палосамі аранжавага колеру. На адным баку размяшчаюцца: у цэнтры выява таварнага знака Беларускай чыгункі белага колеру, па дзве паралельныя лініі таксама белага колеру, якія раздзяляюць аранжавыя палосы з асноўным колерам палотнішча. Адваротны бок сцяга аналагічны пярэдняму.

2.2. Сцяг ўмацоўваецца на дрэўцу залацістага колеру з напаўкруглым наканечнікам залацістага колеру, або падымаецца на флагштоку.

2.3. Дапускаецца выраб сцяга большага або меншага памераў з захаваннем адносін шырыні сцяга да яго даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

2.4. Сцяг павінен вырабляцца ў дакладнай адпаведнасці з эталонам.