Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Заключэнне дагавораў з экспедытарскімі арганізацыямі

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» інфармуе, што пытанне аб заключэнні дамовы на забеспячэнне перавозкі грузаў па Беларускай чыгунцы разглядаецца на падставе пісьмовага звароту.

У пісьме неабходна ўказаць:

  • назву дагавора;
  • меркаваныя маршруты перавозак;
  • аб'емы і наменклатуру грузаў;
  • дакладны юрыдычны і паштовы адрасы;
  • нумары тэлефонаў і факсаў;
  • адрас электроннай пошты;
  • скарочанае найменне экспедытарскай арганізацыі на рускай мове (для ўнясення адзнак у перавозачныя дакументы СМГС);
  • банкаўскія рэквізіты:
    • для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь — пры разліках у дал. ЗША, еўра, рас. рублях;

    • для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь — пры разліках у дал. ЗША, еўра, рас. рублях, бел. рублях.

       

Да пісьма неабходна прыкласці афіцыйна перакладзеныя на рускую мову дакументы:

  • копію Статута, Устаноўчага дагавора (натарыяльна завераныя);
  • копію пасведчання аб рэгістрацыі прадпрыемства (натарыяльна завераную);
  • дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы (права) на падпісанне дагавора кіраўніком (пратакол сходу заснавальнiкаў альбо іншыя дакументы). Пры падпісанні дагавора iншай асобай — дадаткова належна аформленая даверанасць на права подпісы дагавора, выдадзеная кіраўніком з адначасовым прадстаўленнем натарыяльна заверанага прыклада подпіса кіраўніка;
  • уліковы нумар плацельшчыка (УНП);
  • агульнастатыстычны код прадпрыемстваў і арганізацый (код ОКПО)

Таксама паведамляем, што ўмовамі дагавора на разлікі за перавозкі грузаў чыгуначным транспартам прадугледжваецца 100% перадаплата і забеспячэнне экспедытарскімі арганізацыямі аб'ёмаў перавозак на суму правазных плацяжоў, эквівалентнай 20 тыс. дал. ЗША, з выплатай адпаведнага задатку, які выкарыстоўваецца ў кошт аплаты за перавозкі і паслугі. Парадак унясення і выкарыстання задатку вызначаны дагаворам.

У выпадку скасавання дагавора па прычыне парушэння экспедытарскай арганізацыяй яго ўмоў новы дагавор на працягу каляндарнага года, у якім гэтыя дагаворныя адносіны былі скасаваныя, ня заключаецца.

Таксама інфармуем, што рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у мэтах ажыцяўлення ўзаемадзеяння з Беларускай чыгункай з дапамогай спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў неабходна заключыць дамову з Цэнтрам абароны інфармацыі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» на аказанне паслуг па карыстанні аўтаматызаванай сістэмай «Электронная перавозка» і інфраструктурай адкрытых ключоў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Даведкі па тэлефонах: (+37517) 225 40 70 225 04 08, 225 41 66, 225 05 05, 225 05 85.