Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паслугі па часовым размяшчэнні парожніх вагонаў грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў

Беларуская чыгунка аказвае паслугі па часовым размяшчэнні (адстою) на чыгуначных пуцях арганізацый Беларускай чыгункі якiя не выкарыстоўваюцца для перавозак грузаў парожніх вагонаў грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў.

Паслугі аказваюцца пры ўмове, што размяшчаныя парожнія вагоны грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў (далей – вагоны):

  • зарэгістраваныя ў аўтаматызаваным банку даных парка грузавых вагонаў (далей – АБД ПВ) у адпаведнасці з Правіламі эксплуатацыі і панумернога ўліку ўласных грузавых вагонаў (зацверджанымі на 68-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 17–18 мая 2018 г.) за чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама за чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў, якія не з'яўляюцца членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, пры захаванні патрабаванняў Мытнага Кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза;
  • належаць Кліенту на праве ўласнасці або iншым законным праве;
  • размяшчаюцца для адстою і выводзяцца з адстою групай у колькасці не менш за 25 вагонаў.

Узор ДАГАВОРА (па-руску) на аказанне паслуг па часовым размяшчэнні (адстою) на чыгуначных пуцях арганізацый Беларускай чыгункі парожніх грузавых вагонаў;

Кошт паслуг па часовым размяшчэнні (адстою) на чыгуначных пуцях арганізацый Беларускай чыгункі, якія не выкарыстоўваюцца для перавозак грузаў парожніх вагонаў грузаадправіцеляў/грузаатрымальнікаў.

Кантактная інфармацыя:

Аддзел кіравання рухомым саставам і ўзаемадзеяння з аператарскімі кампаніям службы перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі

Тэл.: (+375 17) 225 46 30, 225 44 91;
Факс: (+375 17) 225 05 20;
E-mail: d_strekalovskaya@upr.mnsk.rw.by, dups_smena@upr.mnsk.rw.by.