Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сэрвісы Партала электронных паслуг

Кліенты Беларускай чыгункі могуць скарыстацца шырокім спектрам дадатковых электронных паслуг. Сэрвісы Партала электронных паслуг БЧ дазволяць атрымаць карысную інфармацыю з аўтаматызаваных сістэм БЧ.

На Партале электронных паслуг БЧ прапануюцца наступныя сэрвісы:

  • Пошук вагонаў і кантэйнераў. Сэрвіс дазваляе атрымаць у рэжыме анлайн аператыўную інфармацыю пра месцазнаходжанне (дыслакацыю) і стан вагонаў і кантэйнераў.
  • Сачэнне за вагонамі і кантэйнерамі. Паслуга дазваляе на пастаяннай аснове адсочваць перамяшчэнне вагонаў і кантэйнераў.
  • Сэрвіс экспедытара прызначаны для паказу ў аператыўным рэжыме інфармацыі пра стан асабовага рахунку экспедытарскай арганізацыі з прадастаўленнем дэталізацыі яе дэбетавых/крэдытавых абаротаў.
  • Сэрвіс Рамонты вагонаў дазваляе атрымліваць інфармацыю аб пераводзе вагонаў у няспраўныя і іх выхадзе з рамонту.
  • Паслуга Тэхнічны стан вагона дае магчымасць у рэжыме рэальнага часу атрымліваць інфармацыю аб пашпартных даных вагона, выкананых рамонтах, камплектацыі вагона хадавымі часткамі (колавыя пары, надрысорныя бэлькі, бакавыя рамы), стане дэталяў хадавых частак грузавых вагонаў, поўнай гісторыі дэталей вагона.
  • Бясплатная паслуга Разлік адлегласцяў паміж станцыямі дазваляе вызначыць тарыфную адлегласць паміж станцыямі краін СНД і Балтыі.
  • На Партале электронных паслуг БЧ таксама размешчана запатрабаваная нарматыўна-даведачная інфармацыя пра станцыі Беларускай чыгункі, коды і найменні грузаў, Тарыфнае кіраўніцтва № 4.

Перавагі Партала электронных паслуг БЧ:

  • доступ да інфармацыі праз сетку Інтэрнэт з любой прылады, у тым ліку смартфоны і планшэты;
  • гнуткія магчымасці налады пад патрэбы кліента;
  • шырокі палігон прадастаўлення інфармацыі па вагонах: Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан, Літва, Латвія, Эстонія;
  • дадатковае інфармаванне кліента па электроннай пошце.

Кліент таксама можа атрымаць поўную гісторыю перамяшчэння грузавых вагонаў. Уласнікам рухомага саставу з мэтай зніжэння выдаткаў на яго трыманне можа быць цікавая паслуга па перакладзе вагонаў на сістэму рамонту па прабегу.

Эксплуатацыяй і суправаджэннем Партала электронных паслуг БЧ займаецца Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» Беларускай чыгункі. На яго ўскладзеныя абавязкі:

  • па распрацоўцы і ўкараненню тэхналогій стварэння і вядзення дарожных баз даных па перавозачнай дзейнасці і спосабаў аказання платных інфармацыйных паслуг на аснове гэтых баз даных;
  • па распрацоўцы тарыфаў на платныя інфармацыйныя паслугі, якія аказваюцца на падставе дарожных баз дадзеных.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі па сэрвісах партала электронных паслуг і парадку падключэння, неабходна зайсці на партал электронных паслуг (www.portal.rw.by) у раздзел Дапамога / Як падключыцца.

Дадатковую інфармацыю аб рабоце сэрвісаў можна атрымаць на Партале электронных паслуг.