Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Чыгуначныя транспарцёры

Кантактная інфармацыя

па пытаннях карыстання чыгуначнымі транспарцёрамі
 

(+375 17) 225 48 00

Беларуская чыгунка прапануе для перавозкі па чыгунках буйнагабарытных, цяжкавагавых і даўгамернымі грузаў спецыяльны рухомы састаўчыгуначныя транспарцёры.

Чыгуначныя транспарцёры падраздзяляюцца на розныя тыпы: транспарцёры сучлененыя, транспарцёры счэпныя, транспарцёры калодзежнага тыпу, транспарцёры пляцовачныя, транспарцёры платформенныя. У рамках кожнага тыпу транспарцёры адрозніваюцца па колькасцi восяў, па грузападымальнасці, па канструкцыі і іншых тэхнічных характарыстыках.

Cучлененыя транспарцёры (РЖД i УЗ маюць таксама такiя транспарцёры) прызначаныя для перавозкі цяжкіх трансфарматараў, статараў турбагенератараў, парагенератараў і іншых буйнагабарытных грузаў вагой да 500 т.

Счэпныя транспарцёры прызначаныя для перавозкі доўгамерных, у тым ліку цяжкавагавых грузаў пераважна цыліндрычных або з плоскімі апорамі з перадачай вагі грузу на дзве счэпленыя паміж сабою спецыяльныя грузанясучыя секцыі. Для размяшчэння і замацавання грузу секцыі транспарцёраў абсталяваны турнiкетнымi апорамі, якія маюць магчымасць павароту ў гарызантальнай плоскасці адносна цэнтральнай вертыкальнай восі турнiкетных апор.

Пляцовачныя транспарцёры (з паніжанай пагрузачнай пляцоўкай) прызначаныя для перавозкі цяжкавагавага буйнагабарытнага абсталявання рознай канфігурацыі.

Транспарцёры калодзежнага тыпу прызначаныя для перавозкі буйнагабарытных грузаў з масаю до 120 т, якiя маюць вялікую вышыню i дыяметр (да 5100 мм) пры малой шырынi (да 2350—2650 мм), напрыклад, абечкi, кольцы, шасцярні вялікага дыяметра і інш.

Платформенныя транспарцёры прызначаныя для перавозкі даўгамерных буйнагабарытных грузаў масай да 120 т. Чатырохвосевыя платформенныя транспарцёры ў адрозненне ад універсальных платформаў не маюць бартоў і абсталяваны металічнай падлогай з адтулінамі для мацавання грузаў.

Віды, памеры і тэхнічныя характарыстыкі розных тыпаў транспарцёраў, якія ёсць на Беларускай чыгунцы, прыкладаюцца.
 

Парадак ўзгаднення перавозак грузаў на чыгуначных транспарцёрах па чыгунках каляіны 1520 мм усталяваны Інструкцыяй па перавозцы негабарытных і цяжкавагавых грузаў на чыгунках дзяржаў-удзельніц СНД, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі ДЧ-1835.

Даведкі па тэлефоне (+375 17) 225 48 00.

Транспарцёры, якiя мае Беларуская чыгунка

 

Рабочы парк транспарцёраў

(тып транспарцёраў)

Колькасць

Характарыстыкі транспарцёраў

3901

3

4-восевы транспарцёр пляцовачнага тыпу г/п 62т

3904 (3903)

3

4-восевы транспарцёр пляцовачнага тыпу г/п 55т

3912

5

8-восевы транспарцёр пляцовачнага тыпу г/п 120т

3927

1

16-восевы транспарцёр пляцовачнага тыпу г/п 200т

3928

1

16-восевы транспарцёр пляцовачнага тыпу г/п 220т

3931

2

4-восевы транспарцёр платформеннага тыпу г/п 64т

3935 (3934)

5

8-восевы транспарцёр платформеннага тыпу г/п 120т

3941

2

4-восевы транспарцёр калодзежнага тыпу г/п 61т

3948

4

8-восевы транспарцёр калодзежнага тыпу г/п 120т

3961

10

8-восевы транспарцёр счэпнага тыпу г/п 120т

3974

1

16-восевы транспарцёр счэпнага тыпу г/п 240т