Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Грузавыя перавозкі

Кантактная інфармацыя

«гарачая лінія»
па пытаннях грузавых перавозак з 8.00 да 20.00:

(+375 17) 225 30 30

(+375 33) 625 30 30

(+375 29) 625 30 30

Арганізацыя кантейнерных перавозак:

(+375 17) 225 47 73,

(+375 17) 225 05 74,

225 49 62 (факс)

mrol@upr.mnsk.rw.by
Поўная інфармацыя:
Падрабязней

 

Сёння Беларуская чыгунка — лідар нацыянальнай сістэмы перавозак. З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, яна паспяхова развіваецца і забяспечвае амаль 70% грузаабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання.

Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне паспяхова будаваць працу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.

Беларуская чыгунка забяспечвае ўнутрырэспубліканскія і экспартна-імпартныя перавозкі прадукцыі і сыравіны найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў краіны. Сярод іх РУВП «Граніт», ААТ «Беларуськалій», ААТ «Гродна Азот», ААТ «БМЗ», нафтаперапрацоўчыя заводы, цукровыя і цэментавыя заводы, прадпрыемствы машынабудаўнічай галіны ААТ «МАЗ», ААТ «БелАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш» і многія іншыя.

У імкненні быць бліжэй да грузаўладальнікаў мы праводзім маркетынгавыя даследаванні патрэб ў транспартных паслугах, арганізоўваем апытанні кліентаў, шукаем шляхі ўдасканалення з улікам меркавання спажыўцоў. Праведзеная канферэнцыя, прысвечаная ўдасканаленню транспартнага абслугоўвання паказвае, што праца над гэтым пытаннем яшчэ толькі пачалася. Для пераходу на новы ўзровень узаемадзеяння з спажыўцамі, створаны першы Цэнтр транспартнага абслугоўвання на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, дзейнасць якога накіравана на прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў за кошт паляпшэння якасці абслугоўвання грузаўладальнікаў, работы па прынцыпе «адно акно», а таксама забеспячэння комплексных паслуг па дастаўцы грузаў.

Выгаднае геапалітычнае размяшчэнне БЧ на стыку каляіны 1435 мм і 1520 мм прадвызначае яе важную ролю ў якасці сувязнага звяна паміж Еўропай і Азіяй па напрамках Усход—Захад і Поўнач—Поўдзень.

Па Беларусі праходзіць два міжнародныя транспартныя калідоры. гэта:

2-i Агульнаеўрапейскі транспартны калідор ў зносінах краіны ЕС—Расія і далей праз Транссіб і Казахстан у Кітай і краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, а таксама 9-ы Агульнаеўрапейскі транспартны калідор паміж краінамі Балтыйскага і Чорнага мораў і далей у краіны Міжземнамор'я і Блізкага Ўсходу.

Пры гэтым варта адзначыць, што 2-i, а з 2015 года і адгалінаванне Б 9-га Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў у частцы чыгункі па тэрыторыі Беларусі будуць цалкам электрыфікаваныя, што дазволіць павялічыць хуткасць цягнікоў, паменшыць аперацыйныя выдаткі і знізіць экалагічныя нагрузкі ад дзейнасці чыгуначнага транспарту.

Важнае значэнне таксама маюць перавозкі ў кантынентальныя краіны Еўрасаюза і назад па 2-iм агульнаеўрапейскiм транспартным калідоры, а таксама досыць перспектыўныя перавозкі па 9-ым агульнаеўрапейскiм транспартным калідоры паміж краінамі Балтыйскага і Чорнага мораў.

Беларуская чыгунка праводзіць мэтанакіраваную работу па павышэннi транзітнай прывабнасці чыгуначнага транспарту. У тым ліку асаблівая ўвага надаецца перавозкам прамымі паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі, рэалізацыі новых праектаў у гэтай сферы.

У цяперашні час па Беларускай чыгунцы рэгулярна курсiруюць амаль два дзясяткі кантэйнерных цягнікоў, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

Паскораныя кантэйнерныя перавозкі — адзін з прыярытэтных напрамкаў у развіцці грузавога чыгуначнага транспарту ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце. Эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу краіны, як транспартнага моста паміж Захадам і Усходам на адзінай еўразійскай транспартнай прасторы немагчыма без глабальнай кантэйнерызацыi чыгуначных грузапатокаў. Патрабаванні да чыгуначных перавозак (высокая якасць лагістычнага працэсу, хуткасць, бяспека, эканамічнасць дастаўкі, захаванасць грузаў) пастаянна растуць. Шырокае прымяненне кантэйнераў дапамагае задавальняць гэтыя патрабаваннi.

Беларуская чыгунка сумесна з нашымі літоўскімі і польскімі партнёрамі актыўна развівае новы для Рэспублікі Беларусь выгляд мультымадальных перавозак у міжнародных зносінах — кантрэйлерныя перавозкі. Асноўнай перавагай кантрэйлерных перавозак з'яўляецца магчымасць хуткага праходжання аўтамабільным транспартам межаў і выкананне ўсіх мытных працэдур у самыя кароткія тэрміны.

Мы працягваем паслядоўную рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці тэрмінальнай і складской інфраструктуры, са стварэннем буйных грузаразмеркавальных цэнтраў, якія сумяшчаюць складскія і перагрузачныя функцыі з шырокім спектрам мытнага абслугоўвання і дапаможнага сэрвісу. Кліентам прапануецца якасна новы сэрвіс міжнароднага ўзроўню.

Вядучым цэнтрам па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў і цяжкавагавых грузаў з'яўляецца гарадская таварная станцыя Калядзічы, дзе ажыццяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцяў чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту. Работа на тэрмінале арганізавана па тэхналогіі «сухога порта», дзе адзіны тэхналагічны працэс аб'ядноўвае склады, збудаванні дапаможнага прызначэння, аўтамабільныя і чыгуначныя пад'язныя пуці, адкрытыя пляцоўкі для захоўвання кантэйнераў. Гэта значна пашырае магчымасці і спрашчае ажыццяўленне грузаперавозак для ўдзельнікаў ЗЭД, тэрытарыяльна размешчаных на значнай адлегласці ад партоў, і дабратворна адбіваецца на функцыянаванні ўсёй транспартна-лагістычнай інфраструктуры.

Высокая якасць пагрузачна-разгрузачных работ забяспечваецца дзякуючы выкарыстанню спецыялізаванай высокапрадукцыйнай тэхнікі для перапрацоўкі грузаў.

Рост аб'ёмаў грузавых перавозак на Беларускай магістралі дасягаецца дзякуючы своечасоваму рэагаванню на змены рынку транспартных паслуг, аптымізацыі схем транспарціроўкі асноўных знешнегандлёвых грузаў, ўдасканаленню тарыфных умоў. Праводзіцца паслядоўная работа па правядзенні ўзгодненай тарыфнай палітыкі з суседнімі чыгуначнымі адміністрацыямі і стывідорным кампаніямi у патах.

Найважнейшымі для чыгуначнага комплексу Беларусі з'яўляюцца транзітныя перавозкі грузаў. Асноўнымі транзітнымі грузамі з'яўляюцца: вугаль, нафтагрузы, чорныя металлы, ўгнаенні, збожжа і іншыя. Найбольшыя аб'ёмы транзітных перавозак ажыццяўляюцца ў зносінах з Расіяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай. На працягу апошняга дзесяцігоддзя на тэрыторыі Беларусі сфарміраваны шэраг ўстойлівых чыгуначных кірункаў транзітных грузапатокаў. У першую чаргу гэта перавозкі расійскіх і казахстанскіх знешнегандлёвых грузаў праз такія парты Балтыйскага мора як Калінінград (Расія), Рыга і Вентспілс (Латвія), Клайпеда (Літва). У мэтах развіцця транспартна-лагістычнай дзейнасці і прыцягнення дадатковых грузаў, якія ідуць у зносінах Усход—Захад—Усход праз Брэсцкі пагранічны пераход і пераходы Гродзенскай вобласці, створаны прадпрыемствы «Брэстгрузтранслагiстык» і «Баранавіцкі грузавы цэнтр транспартнай лагістыкі».

Асаблівая ўвага ў прыцягненні дадатковых грузапатокаў з выкарыстаннем элементаў транспартнай лагістыкі надаецца рабоце па распрацоўцы канкурэнтаздольных транспартна-лагістычных схем, аптымізацыі плана фарміравання цягнікоў і звязанае з гэтым пераключэнне транзітных грузапатокаў з альтэрнатыўных маршрутаў чыгунак суседніх дзяржаў на маршруты з удзелам Беларускай чыгункі. Новыя лагістычныя схемы выгадныя кліенту перш за ўсё тым, што дазваляюць мінімізаваць транспартны складнік у цане тавару за кошт памяншэння транспартных затрат, тэрмінаў на дастаўку і тым самым павялічыць эфектыўнасць яго гандлёва-эканамічнай дзейнасці.

Адным з асноўных аспектаў павышэння транзітнай эфектыўнасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца аптымізацыя кантролю за перамяшчэннем тавараў праз мытную мяжу і скарачэнне тэрмінаў іх мытнага афармлення.

Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай чыгункай рэалізаваны спрошчаны парадак мытнага афармлення грузаў, што перавозяцца чыгуначным транспартам. Мытныя працэдуры ажыццяўляюцца з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу.

Усё гэта дазваляе значна паскорыць дакументаабарот, знізіць колькасць затрымак грузаў на мяжы, забяспечваючы іх бесперашкоднае прасоўванне па прызначэнні.

Асобнай ўвагi заслугоўваюць пытанні аўтаматызацыі грузавой і камерцыйнай дзейнасці з укараненнем сістэмы «Электронная перавозка» на аснове электроннага лічбавага подпісу. Падрыхтаваны нарматыўныя дакументы, неабходныя для арганізацыі перавозак на аснове электронных дакументаў.

У двухбаковых міжнародных чыгуначных зносінах Беларусь—Расія пачата доследна-прамысловая эксплуатацыя схемы прымянення электронных накладных СМГС. З гэтай мэтай бакамі прапрацаваны і вырашаны арганізацыйныя, тэхнічныя і тэхналагічныя пытанні, складзены неабходныя дагаворы.

З чыгуначнымі адміністрацыямі Літвы, Украіны таксама заключаны адпаведныя дагаворы, бакамі вядуцца дапрацоўкі інфармацыйна-тэлекамунікацыйных рэсурсаў бакоў.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах арганізаваны перавозкі парожняга рухомага саставу па электронных перавозачным дакументах, таксама шэраг грузаадправіцеляў ажыццяўляе перавозкі грузаў з выкарыстаннем электронных перавозачных дакументаў. Вядзецца паступовы і планамерны пераход грузаадправіцеляў / грузаатрымальнікаў Беларускай чыгункі на выкарыстанне імі юрыдычна значных электронных дакументаў.

Сёння Беларуская чыгунка пры арганізацыі грузавых перавозак у міжнародных зносінах забяспечыць не толькі захаванасць грузаў, што перавозяцца, і ўстаноўленыя тэрміны дастаўкі, але і зробiць паслугі па аператыўным інфармацыйным суправаджэннi i страхавыя паслугі; выканае мытнае афармленне і дэклараванне грузаў, пагрузачна-разгрузачныя работы і ўзважванне грузаў на станцыях; арганізуе доўгае захоўванне грузаў на адкрытых пляцоўках і мытных складах.