Усходнi вецер
Кантэйнерны цягнік «Усходні вецер» курсуе па маршруце Берлін/Грасбэрэн - Франкфурт-на-Одэры (Германія) - Жэпiн (Польшча) – Малашавічэ (Польшча) - Брэст (Беларусь) - Асінаўка (Беларусь) - Краснае (Расія) - Масква/Бекасава (Расія).
У склад цягніка ўключаюцца кантэйнеры прызначэннем не толькі да станцый Маскоўскага вузла, але і да іншых станцый краін СНД, размешчаных далей за Маскву.
Перыядычнасць курсiравання - 3 разы на тыдзень. Час руху па маршруце - 3,5 сутак.
Аператарам цягніка «Усходні вецер» па Беларускай чыгунцы з'яўляецца СТАА «Трансрэйл - БЧ».
Кантактныя тэлефоны:
у Мінску (+375 17) 225 42 25, 225 43 84