Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Вiкiнг

Маршрут цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» праходзіць па IX агульнаеўрапейскімі транспартнаму калідоры Варна (Балгарыя)/Кішынёў (Малдова)/Ільічоўск/Адэса–Беражэсць (Украіна)–Славечна–Мінск–Гудагай (Беларусь)–Кяна–Драўгiстэ (Дружба)/порт Клайпеда (Літва) і злучае ланцуг марскіх кантэйнерных ліній Балтыйскага рэгіёну з аналагічнай сістэмай Чорнага і Міжземнага мораў. У цяперашні час удзельнікамі праекта «Вікінг» з'яўляюцца чыгункі Балгарыі, Малдовы, Украіны, Беларусі і Літвы, а таксама лагістычны аператар Турцыі кампанія «BALO».

У састаў цягніка ўключаюцца платформы з буйнатанажнымi кантэйнерамі, спецыялізаваныя платформы з аўтацягнікамі, пасажырскія вагоны для праезду вадзiцеляў і праваднiкоў грузаадправіцеляў.

Цягнік курсіруе штодня — па гатоўнасці.

Перавозка грузаў у буйнатанажных кантэйнерах цягніком «Вікінг» выконваецца на ўсе станцыі, адкрытыя для работы з буйнатанажных кантэйнерамі, а таксама прызначэннем на станцыі, не адкрытыя для выконвання аперацый з буйнатанажнымi кантэйнерамі пры пісьмовай згодзе Беларускай чыгункі.

Аператарам цягнiка па Беларускай чыгунцы з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства
«Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр»

Кантактная інфармацыя:

Адрас: вул. Брэст-Літоўская, 13, 220039, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (+375 17) 225 30 30, 225 41 63, 225 28 87
Тэл./факс 225 91 81
E-mail: okp@belint.by
Сайт: www.belint.bу

Усе спецыялізаваныя паскораныя цягнікі