Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Фольксваген Груп Рус

«Фольксваген Груп РУС» – кантэйнерны цягнік, які курсiруе з заводаў канцэрна «Фольксваген» у Германii і Чэхіі транзітам праз Беларусь на зборачную вытворчасць на станцыі Перспектыўная ў Калужскай вобласці і ў Ніжні Ноўгарад па маршруце Брэст (Беларусь)–Краснае–Калуга-1/Песперктыўная Ніжні Ноўгарад-Аўтазавод (Расія).

У зваротным кірунку выконвае перавозкі кантэйнераў са шматразовай тарай або ў парожнiм стане. Цягнік пачаў курсіраваць з кастрычніка 2007 года. Гэта адзін з найбольш маштабных дзеючых праектаў па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў, якія праходзяць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Аператарам цягнiка па Беларускай чыгунцы з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства
«Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр»

Кантактная інфармацыя:
Адрас: вул. Брэст-Літоўская, 13, 220039, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (+375 17) 225 30 30, 225 41 63, 225 28 87
Тэл./факс 225 91 81
E-mail: okp@belint.by
Сайт: www.belint.bу

 

Усе спецыялізаваныя паскораныя цягнікі